Грамадства55

З участка выгналі назіральніка, які спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары

Паведамляецца, што пазбавілі акрэдытацыі назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Кірыла Гарошку на ўчастку №506 Старавіленскай выбарчай акругі № 105. Гэта той самы назіральнік, які спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары.

Перад тым як Аляксандар Лукашэнка атрымаў бюлетэнь на выбарчым участку № 506, яго спыніў назіральнік Кірыла Гарошка, піша «Радыё Свабода». Назіральнік спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары.

Як паведаміў Кірыл Гарошка кампаніі, ён быў выдалены за тое, што ён нібы навязваў свой пункт гледжання іншым назіральнікам. Яго выдалілі з участка ў 19:10, акурат перад падлікам галасоў на ўчастку.

«Таксама задаваў некарэктныя пытанні выбаршчыкам, хадзіў па будынку, які не мае адносінаў да ўчастку для галасавання, пераследуючы члена камісія Гуніча, за што неаднаразова быў папярэджаны старшынёй участковай камісіі аб недапушчэнні ў далейшым падобных сітуацый і пра тое, што сваімі паводзінамі Гарошка парушае выбарчае заканадаўства і можа быць пазбаўлены акрэдытацыі», — гаворыцца ў рашэнні камісіі пра пазбаўленне акрэдытацыі назіральніка.

Ён будзе абскарджваць рашэнне УВК.

«У мяне было адно пытанне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў развітых дэмакратыях выбары — гэта інструмэнт змены ўлады, а якую функцыю выконваюць выбары ў Беларусі, пачынаючы з 2000 году?»

Ён кажа: «Паслухай, выбары — гэта не абавязкова змена ўлады». І прывёў прыклад Расеі, прывёў прыклад Штатаў, што Трамп захоча застацца на другі тэрмін. А па-другое, ён кажа, што ў Беларусі выбары — гэта не змена ўлады, а выбар кірунку. І гэты выбар робім мы.

Я ўдакладніў: калі вы кажаце, што гэты выбар робім мы, то што вы маеце на ўвазе — народ, грамадзяне, ці мы — гэта ўлада? Ён кажа, што перш за ўсё гэта грамадзяне, але ўлада тут грае ключавую ролю», — распавёў назіральнік

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі12

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі12

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць