Грамадства4747

«Гэтыя людзі заслугоўваюць смерці». Праваслаўны бізнэсмен з-пад Гродна патлумачыў сваю шыльду «пі***асам уваход забаронены»

Аляксандр Малянкоў раней трапляў у СМІ як прыклад бізнэсмена, які пераехаў у вёску і заняўся гаспадаркай. Але нядаўна увагу медыя і сацсетак прыцягнула незвычайнае аздабленне брамы яго сядзібы: побач з вялікім надпісам «Слава Ісусу Хрысту» вісіць шыльда з папярэджаннем, што «пі**расам уваход забаронены».

«Наша Ніва» пацікавілася ў Малянкова, што прымусіла яго перабрацца з Расіі ў Беларусь, пабудаваць жыццё па радыкальных праваслаўных прынцыпах і заняцца сельскай гаспадаркай. Малянкоў, не саромеючыся ў выразах, адказаў амаль на ўсе пытанні.

«Наша Ніва»: У навіны вы трапілі як «маскоўскі бізнэсмен, які пераехаў у беларускую вёску». Але ж самі вы, здаецца, з Ваўкавыска?

Аляксандр Малянкоў: Я нарадзіўся ў Гродне, а калі мне было чатыры гады, сям’я перабралася ў Ваўкавыск. Там я вырас, пасля школы паступіў у Маскву, там атрымаў дзве вышэйшыя эканамічныя адукацыі. Падчас вучобы пачаў займацца фінансавым бізнэсам: аўдытарскія, бухгалтарскія паслугі.

У Маскве я пражыў 15 гадоў. У Беларусь вярнуўся яшчэ ў 2007 годзе, але і па сёння чамусьці мне ўсе прыпісваюць, што я нібыта масквіч.

«НН»: А як прыйшлі да веры? Ці гэта ад бацькоў?

АМ: Не. Мой тата ўвогуле быў партыйны, дырэктар завода. Мяне нават не хрысцілі. Вера прыйшла неяк сама, з разуменнем жыцця. Ну і аднойчы я ехаў у камандзіроўку і ўзяў з сабой Біблію. А камандзіроўка зацягнулася. Я чытаў Біблію, разважаў. І паціху пачаў прыходзіць да веры. Ну і ўзрост, звычайна ж людзі з узростам прыходзяць да Бога, на жаль. Раней выхоўвалі дзяцей з самага малога ўзросту, і зусім іншыя людзі былі. І гэта пры тым, што камуністамі было ўсё замарочана, але ўсё роўна людзі былі бліжэй да веры.

І ў Маскве я пачаў задумвацца над гэтым. А пасля пераезда ў Беларусь і нараджэння першага сына адбылося разуменне.

«НН»: А чаму вы вярнуліся з Масквы ў Беларусь?

АМ: Шчыра — Бог ведае. Я не магу нават сказаць. Вось так у жыцці атрымалася. Напэўна, Бог выратаваў, бо ў Маскве ж зусім інакш жыццё праходзіць.

У выніку я пераехаў у Гродна. Пачаў зноў займацца бізнэсам, меў будаўнічую кампанію, кампанію, якая займалася перавозкамі. Але я прыйшоў да таго, што ўсё гэта бессэнсоўна: усе гэтыя бізнэсы, усё гэтае беганне, дзёрганне… Гэта не мае ніякага сэнсу для выратавання чалавека, для яго будучага вечнага жыцця.

І прыйшло ўсведамленне, што есці няма чаго. Дзяцей карміць няма чым. Маю на ўвазе якасць прадуктаў у крамах і супермаркетах. Атрымліваецца, калі я буду гэтым карміць дзяцей, гэтай парашай, то я проста *ука.

Таму я пераехаў на зямлю, стаў будаваць дом, стаў вырошчваць усё натуральнае. Сёння я ў краму зусім не хаджу. Нічога з прадуктаў не набываю зусім.

«НН»: Гэта ваш бацькоўскі дом ў вёсцы, ці вы набывалі?

АМ: Набываў зямлю, пасля будаваў дом. Доўга шукаў зямлю, а пасля раптоўна — бах! — і Бог паслаў добры надзел.

«НН»: А жонка ваша масквічка?

АМ: Не, яна беларуска. Я пазнаёміўся з ёй у Гродне. Проста на вуліцы.

«НН»: Яна не была супраць пераезду ў вёску?

АМ: Прыватная тэма… Не хочацца абмяркоўваць.

«НН»: А чым яна займалася раней?

АМ: Ну, як усе… Недзе працавала, штосьці рабіла… Карацей, была няшчасная.

«НН»: Вы самі назвалі Сцерлігава сваім сябрам [расійскі мільянер Герман Сцерлігаў таксама ўдарыўся ў хрысціянства і перабраўся ў вёску, пасля адкрыў сетку крамаў з натуральнымі фермерскімі прадуктамі. Менавіта на крамах Сцерлігава пачалі з’яўляцца шыльды «пі**расам уваход забаронены» — Рэд.]. Наколькі ён паўплываў на ваш сённяшні светапогляд?

АМ: Так, мы з ім сябры, пазнаёміліся яшчэ ў Маскве. І мы разам прадумвалі ўсё гэта, абмяркоўвалі. Не тое, каб ён на мяне паўплываў, ці я на яго… Проста пасля шляхі разышліся, і ён першы перабраўся ў вёску, стаў фермерам. Я вырашыў яшчэ трохі бізнэсам пазаймацца, на жаль… Гэта быў абсалютна страчаны час. Так, з пункту гледжання сучаснага гараджаніна маё жыццё было выдатным і зайздросным: і грошы былі, і машыны, увогуле, усё, што я хацеў, я меў. Але ж гэта нічога не значыць, не мае ніякага дачынення да сапраўднага жыцця. І сёння я гэта разумею.

Мне 44 гады. У вёсцы я жыву ўжо 5 гадоў, хаця, канечне, задумвацца пра ўсё гэта пачаў нашмат раней — з нараджэннем сына. Яму цяпер 10 гадоў.

І я спакойна жыву, нікуды не лезу. Я скажу так: каб у нас дзяржава і наш кіраўнік больш увагі надзялялі сялянам, то ніякіх праблем бы не было з насельніцтвам. Бо селяніну не трэба нікуды хадзіць, не трэба ніякія Плошчы. Яму ўсё гэта нафіг не трэба. У яго мусіць быць сям’я — пажадана шматдзетная, як раней было, — у яго мусіць быць надзел зямлі. Ён мусіць мець магчымасць пайсці ў лес, узяць бясплатна дровы, што сёння нельга зрабіць. Яму мусіць улада прадаставіць магчымасць бясплатна ўзяць лес, каб пабудаваць дом ці хлеў. І пакуль такія людзі на сяле яшчэ ёсць, да такой мадэлі і трэба імкнуцца, бо гэтых людзей усё менш і менш.

«НН»: Але ж праз даступнасць інфармацыі пашыраецца і ўрбанізацыя насельніцтва. І ўсё больш і больш народу будзе з’язджаць у гарады.

АМ: Гэтая даступная інфармацыя ўся вывераная, яна такая, якая вядзе толькі ў падман. Усё, што ні прачытаеш — усё падман. Нейкую літаратуру брыдка чытаць, калі шчыра.

«НН»: Маеце на ўвазе мастацкую літаратуру?

АМ: Не, маю на ўвазе навіны, усё такое. А мастацкую літаратуру мы выкінулі ўсю, ды ў мяне яе ніколі асабліва і не было. Гэта ўсё выдумкі і хлусня. Навошта гэта чытаць?

«НН»: А што тады чытаеце? Біблію?

АМ: Так, я чытаю Святое пісанне. Ну і навіны яшчэ.

«НН»: А дзеці вашы што чытаюць?

АМ: Дзеці гісторыю вучаць.

«НН»: Растлумачце, калі ласка.

АМ: Яны ходзяць у звычайную школу, а пасля я іх вучу той гісторыі, якую лічу патрэбнай.

«НН»: Чым яна адрозніваецца ад той, якую выкладаюць у школе?

АМ: Яна праўдзівая.

«НН»: Дык а ў чым прынцыповая розніца?

АМ: Ну давайце, скажыце, што вучаць у школе, я вам скажу, чаму гэта падман. Назавіце любы факт.

«НН»: Ну, напрыклад, скасаванне прыгоннага права.

АМ: Гэта ўвогуле каласальны падман! Бо калі людзі былі прыгоннымі, за іх адказваў пан. Вось нідзе гэта не пішуць, а так у гісторыі было. Пан адказваў, каб людзі былі накормленыя, апранутыя, мелі абутак, жыллё і гэтак далей. А калі прыгоннае права скасавалі, то некаторыя нядбайныя паны проста змаглі выганяць людзей.

«НН»: Дык на вашу думку, не трэба было адмяняць прыгоннае права?

АМ: Можа і трэба было, але не так, як гэта зрабілі. Бо проста маса людзей апынулася на вуліцы. Хтосьці па дурасці сваёй — о, я вольны, ну і пайшоў. І адразу з’явіліся крадзяжы, забойствы — бо гэта ж усё узаемазвязанае. Гэта таксама, я лічу, дыверсія была.

«НН»: А вашым дзецям забаронена карыстацца інтэрнэтам? Смартфонам?

АМ: Я не забараняю, але ў іх няма гэтага ўсяго.

«НН»: Дык а калі сын падрасце і папросіць, маўляў, хачу ноўтбук, хачу зарэгістравацца ў сацсетках?

АМ: Гэта яму трэба з глузду з’ехаць, каб такое папрасіць. Бо ў яго вялікая гаспадарка. Яму 10 гадоў, але калі сезон уборкі ўраджаю ідзе, у майго сына 15 чалавек у падначаленых. І таму яму ўсё гэта [інтэрнэт, смартфоны] нафіг не трэба. Калі яму будзе 18 гадоў, ён ужо зможа рабіць што хоча, набываць сабе, што хоча. Але я спадзяюся, што ён будзе разумным чалавекам. Я настойваць не буду ні на чым — як выхаваў сам, так яго цяпер і ўспрымай. Але я спадзяюся, што сын застанецца працягваць справу бацькі, працаваць на зямлі.

«НН»: Ну і нельга не спытаць пра вашу шыльду «пі***асам уваход забаронены» Навошта вы яе ўвогуле прычапілі?

АМ: Я ж, дзякуй Богу, не адзіны. Былы міністр МУС з імі змагаўся, памятаю, што падымаўся шум. А ўвогуле ў Бібліі напісана, што падобныя людзі заслугоўваюць смерці.

«НН»: І вы так лічыце таксама?

АМ: Канечне, абсалютна. Я ж праваслаўны хрысціянін.

«НН»: Але навошта вешаць шыльду, што ім уваход да вас забаронены? Няўжо спрабавалі зайсці?

АМ: Не, не спрабавалі. А шыльда трэба, каб людзі, калі праходзяць міма, задумваліся, што адбываецца. Бо пад грыфам талерантнасці яны ж пралазяць паўсюль, лезуць як я не ведаю хто. А некаторыя людзі нічога не бачаць. І плюс я хацеў паказаць сваёй шыльдай, што ў самай лепшай сельскай гаспадарцы краіны забаронены ўваход для гэтых вырадкаў.

«НН»: Вы бываеце за мяжой? У Еўропе?

АМ: Бываю, мы набываем там тэхніку.

«НН»: І што вы будзеце рабіць, калі раптам сустрэнеце парачку геяў проста на вуліцы?

АМ: Плюну ў іх бок і пайду, а што мне рабіць? Калі я іх прыстралю, то мяне пасадзяць. І што, мне праз нейкага пі**аса губляць магчымасць выхоўваць сына?

«НН»: Але ж выраз пра «пі**асаў» вісіць у вас на браме побач з надпісам «Слава Ісусу Хрысту». Я не настолькі паглыблены ў праваслаўе, таму падкажыце, ці гэта дапушчальна, каб імя Божага Сына было побач з такім выразам?

АМ: Чаму не? Гэта ж напісана ў Святым пісанні, вы, можа, не пачулі? Падобныя людзі заслугоўваюць смерці, я ж казаў ужо.

«НН»: Я зараз канкрэтна пра фармулёку — у царкве ж, напэўна, нельга так выказвацца?

АМ: Толькі так і трэба выказвацца, спытайце любога бацюшку. Ці так званага бацюшку. Проста яны гэтага чамусьці не кажуць.

«НН»: Чаму «так званага»? Маеце прэтэнзіі да афіцыйнай царквы?

АМ: Не, вы што, якія я магу мець прэтэнзіі. Дзе я, а дзе гэтая махіна. Ніякіх прэтэнзій у мяне да іх няма, хай яны як хочуць, так і газуюць.

«НН»: Але ваша персанальная вера трохі адрозніваецца, я правільна разумею?

АМ: Ну я не падтрымліваю аборты, не падтрымліваю разводы. Я не падтрымліваю пі**асаў. Я супраць транспланталогіі. А яны ўсё гэта робяць.

«НН»: Ну слухайце, наўрад ці вы будзеце супраць транспланталогіі, калі раптам перасадка органаў спатрэбіцца вашаму дзіцяці. Ці што, проста дасцё яму памерці?

АМ: Давайце не будзем паглыбляцца ў гэтую тэму, ладна? Вы мяне ўсё роўна не зразумееце, і 90% вашых чытачоў таксама.

«НН»: Ясна. А вы шчаслівы чалавек?

АМ: Ну па-рознаму бывае. Збольшага — так. Ні пра што не шкадую. У мяне 100 гектараў зямлі, цяпер плануем яшчэ 100 ўзяць. Развіваемся. Мы вядзем арганічнае земляробства, ані кроплі хіміі не выкарыстоўваем. Тое, што вырошчваем, спакойна адвозім дзецям з чыстым сумленнем і душою. Мы калі нашу бульбу на аналізы адвезлі, там проста абалдзелі, кажуць: мы такой бульбы не бачылі гадоў дваццаць!

Каментары47

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень5

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць