Свет33

У Арменіі затрымалі аўтара фэйка пра Пашыняна, які нібыта павіншаваў Трампа з забойствам Сулеймані ВІДЭА

Служба нацыянальнай бясьпекі (СНБ) Армэніі паведаміла, што затрымала чалавека, які напісаў у сацыяльных сетках, быццам прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашынян павіншаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў сувязі са сьмерцю іранскага генэрала Касэма Сулеймані, перадае Радыё Свабода.

Допіс быў апублікаваны 3 студзеня на старонцы карыстальніка ў Facebook пад іменем «Дыяна Аруцюнян». «Гэтая хлусьлівая інфармацыя з допісу атрымала распаўсюджаньне ў азэрбайджанскіх і іранскіх СМІ», — гаворыцца ў заяве ў СНБ Армэніі.

Відэа затрыманьня апублікавалі. Затрыманы распаўсюджваў інфармацыю, якая наносіла шкоду «дзяржаве, грамадзкасьці і асобе і была скіраваная на распальваньне міжнацыянальнай, міжрасавай і міжрэлігійнай розьні», — заявілі ў СНБ.

На відэа затрыманы прызнаецца, што акаўнт належыць менавіта яму. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкулу пра паклёп. Яму пагражае штраф да 200 мінімальных акладаў, альбо папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт на два месяцы.

Іранскі генэрал Касэм Сулеймані, які камандаваў спэцназам у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ўдарам з дрона ў раёне багдадзкага аэрапорту 3 студзеня. Удар быў нанесены па распараджэньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У Пэнтагоне заявілі, што генэрал распрацоўваў пляны нападу на амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў у Іраку.

Забойства высокапастаўленага вайскоўца абвастрыла сытуацыю ў рэгіёне. Парлямэнт Ірака запатрабаваў вывесьці з краіны замежныя войскі, Іран заявіў пра фактычную размарозку ваеннай ядзернай праграмы, прэзыдэнт Ірана назваў атаку «тэрарыстычным актам» і паабяцаў, што «Амэрыка дорага за яго заплаціць».

Ерэван падтрымлівае цесныя сувязі і з ЗША, і з Іранам, таму сам Пашынян на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацсетках адмаўляў, што віншаваў Трампа з забойствам Сулеймані, і заклікаў ЗША і Іран да «стрыманасці».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць