Грамадства99

Блогер з Віцебска высыпаў суддзі пад ногі вядро костак 

1 лютага віцебскі блогер Аляксандар Дуброўскіх быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрымання, дзе адбываў 15 сутак. На волі ён распавёў «Віцебская Вясне», што «суткамі» яго пакаралі па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).

Падставай для арышту стала тое, што ён выкінуў пад ногі суддзі суда Віцебскага раёна Івану Белавусу косткі для сабак. За некалькі дзён да гэтага менавіта Белавус аштрафаваў блогера на 30 б.в.(810 рублёў) за ўдзел у мінскіх акцыях супраць інтэграцыі.

За «косткі для суддзі Белавуса» суд Віцебскага раёна пакараў Дуброўскіх 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, прыпісаўшы «хуліганку» і «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы». Сам Дуброўскіх сцвярджае, што ў кабінеце Белавуса ён не лаяўся.

Таксама блогер паведаміў, што ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ «бесчалавечныя».

Па выхадзе з ізалятара Аляксандр Дуброўскіх даведаўся, што яго асудзілі яшчэ два разы за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй па артыкуле 23.34 КаАП.

20 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебску аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (810 рублёў) за ўдзел у мінскай акцыі 21 снежня (суддзя Іна Грабоўская). А 29 студзеня у судзе Чыгуначнага раёну Дуброўскіх аштрафавалі на такую ж суму за ўдзел у віцебскім пікеце 29 снежня.

Такім чынам, разам са штрафам, прысуджаным Белавусам, Аляксандр Дуброўскіх аштрафаваны агулам на 90 базавых велічыняў (2430 рублёў) за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці і 15 суткамі — за акцыю «з косткамі для суддзі».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць