Улада88

Расцягнутая цяжарнасць

Саміт кіраўнікоў МЗС краінаў Еўрасаюзу прыняў рашэнне аб прыпыненні візавых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў яшчэ на дзевяць месяцаў.

Саміт кіраўнікоў МЗС краінаў Еўрасаюзу прыняў рашэнне аб прыпыненні візавых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў яшчэ на дзевяць месяцаў.

Выбар рабіўся між яшчэ адным часовым прыпыненнем, поўнай адменай ці аднаўленнем візавых санкцый.

Некаторыя краіны, як Вялікабрытанія, Нідэрланды, Швецыя, выступалі за аднаўленне санкцый. Нямеччына і Італія, якія маюць цяснейшыя повязі з Расіяй, выступалі за рашэнне на карысць Лукашэнкі.

У выніку пасяджэння было прынята рашэнне, што санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асобаў будуць прыпыненыя яшчэ на дзевяць месяцаў. Разам з тым, была агучаная занепакоенасць станам правоў чалавека ў нашай краіне.

«Еўрасаюз пацвярджае свой намер развіваць адносіны з Беларуссю ў залежнасці ад прагрэсу краіны ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона, а таксама дапамагаць ёй у дасягненні гэтых мэтаў». Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, прынятым міністрамі замежных спраў краін ЕС 16 сакавіка на пасяджэнні ў Бруселі.

У рэзалюцыі Рады ЕС «падкрэсліваецца важнасць усіх прынцыпаў, а таксама забавязанняў, што ўзяла на сябе Беларусь у рамках АБСЕ». Указваецца, што Еўрасаюз мае намер развіваць супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю «з мэтай падтрымкі дэмакратычнай і плюралістычнай атмасферы ў краіне».

Міністры віталі «асобныя станоўчыя захады, якія беларускія ўлады распачалі пасля рашэння Рады аб прыпыненні санкцый у кастрычніку 2008 года». У дакуменце вітаецца таксама павелічэнне кантактаў на высокім узроўні і пашырэнне тэхнічнага супрацоўніцтва, выказваецца надзея, што прадоўжыцца ўзаемадзеянне Беларусі і АБСЕ у галіне выбарчага заканадаўства.

Разам з тым Рада ЕС паказаў, што «па‑ранейшаму заклапочаны сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і нядаўнімі выпадкамі парушэнняў у гэтай галіне». У заяве падкрэсліваецца важнасць гэтага пытання і неабходнасць прагрэсу. Так, заяўлена, што неўзабаве ЕС пачне дыялог з Беларуссю па пытанні выканання правоў чалавека.

У дакуменце ўказваецца, што праз дзевяць месяцаў Рада ЕС «уважліва перагледзіць» усе санкцыі з улікам сітуацыі, што складзецца ў краіне да гэтага часу.

«Пры ўмове працягу станоўчага развіцця ЕС будзе гатовы разгледзець магчымасць поўнай адмены ўсіх абмежавальных мер», — гаворыцца ў дакуменце. Разам з тым у любы час «у адказ на дзеянні беларускіх уладаў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека» можа быць прынята рашэнне аб аднаўленні візавых санкцый.

Пры абмеркаванні беларускага пытання міністр замежных справаў Фінляндыі Аляксандр Стуб сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі па дзесяцібальнай шкале ацаніў на 2—3 балы, але выказаў меркаванне, што рух у слушным кірунку ёсць.

«Цягам 12 гадоў мы выкарыстоўвалі палітыку санкцыяў і мы бачым, куды яна нас прывяла: нікуды. Цяпер цягам году мы спрабуем быць крыху больш адкрытымі, і мы бачым некаторыя паляпшэнні, але ўсё роўна яшчэ не дасягнулі мэты», — зазначыў Аляксандар Стуб.

Паводле ягонага брытанскага калегі Дэвіда Мілібэнда, «Еўразвяз паспрабуе стварыць курс, які падтрымае рэформы ў Беларусі, не ігнаруючы тыя складанасці, якія застаюцца». Альтэрнатывай можа быць узмацненне ціску з боку Расеі, прызнаў эстонскі міністр Урмас Паэт.

У спісе неўязных па‑ранейшаму застаецца пяць прадстаўнікоў Беларусі. Гэта кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ31

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

У Харкаве пасля ўдару расійскага беспілотніка гарыць Мастацкі музей. Карціны ратуюць ад агню і вады2

Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны1

Штучны інтэлект стварыў універсальную вакцыну ад усіх каранавірусаў6

Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў9

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць13

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ31

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць