Прыватныя абвесткі

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

Ініцыятыўная група «Клубу еўрапейскіх настаўнікаў», Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна‑гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, культуры і традыцыях еўрапейскіх краін, сучаснай Еўропе ўзяць удзел у Шостым рэспублiканскiм конкурсе школьных камандаў «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйска.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы — каманда мінскай СШ № 207.

Каманды‑пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2009 года будзе праходзіць у межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» на тэму:
«Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце».

Заданні конкурсу па наступных падтэмах:
Гісторыя беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце;
Гісторыя і традыцыі краін Еўрапейскага Саюза;
Сучасная беларуская культура як частка агульнаеўрапейскай культуры.
Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 7‑9 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.

Конкурс 2009 года будзе праходзiць у два этапы:
Паўфінал.
Фiнал.

Каманда‑пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» будзе ўзнагароджана паездкай у культурную сталіцу Еўропы 2009 года – Вільню.
Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месца, атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па культурна–гістарычных мясцінах Беларусі.
Удзельнікі каманды, што зойме чацвёртае месца, атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу і кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім Вас да 15 красавіка даслаць заяўку на ўдзел на электроны адрас [email protected] па наступнай форме:
Заяўка.
Мясцовасць:
Навучальная ўстанова:
Кіраўнік каманды:
Узрост удзельнікаў каманды:
Кантакты: маб.тэл. mail:
Чакаем Вашых заявак і актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад1

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць