Прышчэпкі дома рабіць нельга, пакуль рэкамендуецца ўстрымацца ад першых прышчэпак дзецям. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь сёння ў час стрыму, перадае БелТА.
«Наконт таго, ці можна зрабіць прышчэпкі дома — адназначна не. Яны робяцца толькі ў прышчэпачных кабінетах, гэта агаворана дзеючымі санітарнымі нормамі і правіламі, прышчэпачныя кабінеты размешчаныя ва ўстановах аховы здароўя», — падкрэсліла Таццяна Бурдзь.
Адказваючы на пытанне з нагоды прышчэпкі двухмесячнаму дзіцяці, яна адзначыла, што пакуль Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўстрымацца ад першых прышчэпак. Потым дзіця будзе прышчэплены па індывідуальным плане і такім чынам можна будзе нагнаць вакцынацыю, патлумачыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск

Каментары