Выбары-20201515

ЗША, краіны ЕС і Брытанія звярнуліся да ўладаў Беларусі з папярэджаннем наконт выбараў

Сумесная заява прадстаўніцтваў ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрапейскага саюза ад імя прадстаўленых у Мінску краін-членаў ЕС наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Мы, сябры беларускага народа і прыхільнікі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, станоўча ацэньваем прагрэс, дасягнуты ў нашых адносінах за апошнія некалькі гадоў. Мы назіралі шмат пазітыўных падзей паміж нашымі краінамі і Беларуссю: падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з ЕС і павелічэнне фінансавай падтрымкі з боку ЕС у два разы; рашэнне пра аднаўленне стасункаў з ЗША на ўзроўні паслоў, візіт Дзяржсакратара ЗША ў Мінск і першая пастаўка амерыканскай нафты; актывізацыя палітычнага дыялогу з ЕС і з яго дзяржавамі-членамі на двухбаковай аснове (у прыватнасці, візіты на ўзроўні прэзідэнтаў ці прэм'ер-міністраў у краіны ЕС) або ў рамках Усходняга партнёрства; гандлёвы дыялог з Вялікабрытаніяй; а таксама адкрытасць ЕІБ і ЕБРР да перамоў наконт прадстаўлення крэдытаў. Мы пацвярджаем нашу гатоўнасць працягваць гэта пазітыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю на аснове агульных каштоўнасцяў.

У сувязі з тым, што Беларусь пачынае працэс абрання свайго прэзідэнта, мы заклікаем беларускія ўлады прыняць меры, неабходныя для правядзення бяспечных, мірных, свабодных і сумленных выбараў і забеспячэння асноўных свабодаў.

Мы разлічваем, што Беларусь у належныя тэрміны афіцыйна запросіць назіральнікаў ад БДІПЧ/АБСЕ, і настойліва заклікаем улады Беларусі прадэманстраваць на справе сваю гатоўнасць дамагчыся прагрэсу ў выкананні рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў папярэдніх справаздачах аб назіранні за выбарамі, падрыхтаваных БДІПЧ/АБСЕ.

Адзначаючы, у прыватнасці, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў павінен быць сумленным і празрыстым, мы падкрэсліваем, што ніякія палітычна матываваныя абмежавальныя меры не павінны перашкаджаць выкананню патэнцыяльнымі кандыдатамі працэдуры рэгістрацыі.

Улічваючы, што выбары праходзяць у кантэксце крызісу COVID-19, мы настойліва рэкамендуем беларускім уладам прыняць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па фізічным дыстанцыянаванні, каб звесці да мінімуму пагрозу COVID-19 такім чынам, каб усе кандыдаты мелі роўныя шанцы на агітацыю і інфармаванне выбаршчыкаў пра тое, за што яны выступаюць.

Мы таксама адзначаем, што фарміраванне сапраўды плюралістычнага складу выбарчых камісій з'яўляецца ключом да павышэння даверу да выбарчых органаў.

Свабода СМІ і права на мірныя сходы з'яўляюцца найважнейшымі ўмовамі легітымнасці выбараў. Журналісты павінны мець магчымасць свабодна і бесперашкодна асвятляць падзеі. Грамадзянам павінна быць прадастаўлена магчымасць мірна выказваць сваё меркаванне. У сувязі з гэтым мы таксама занепакоеныя нядаўнімі затрыманнямі мірных дэманстрантаў і арыштамі журналістаў.

Мы нагадваем, што найважнейшым складнікам пры фармаванні нашай будучай палітыкі ў дачыненні да Беларусі будуць заставацца рэальныя крокі, што прымаюцца Беларуссю для забеспячэння ўсеагульных асноўных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека. Бяспечныя, мірныя, свабодныя і сумленныя выбары, якія не падпалі пад зламысны знешні ўплыў і забяспечваюць асноўныя свабоды, будуць спрыяць дэмакратычнаму развіццю Беларусі, умацаванню яе суверэнітэту і незалежнасці, пракладуць шлях да больш цеснага супрацоўніцтва з нашымі краінамі і эканамічнага росквіту беларускага народа.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць