Выбары-20201616

Ярмошына расказала, што Бабарыка «ледзь пазбегнуў» зняцця з выбараў

Выбарчыя камісіі пакінулі Віктару Бабарыку толькі 165 744 подпісаў з 365 тысяч пададзеных. Як адбываецца гэта фільтрацыя і чым пагражае прэтэндэнту?

Патлумачым на прыкладзе Фрунзенскага раёна Мінска. Тут было пададзена 47 426 подпісаў у падтрымку Бабарыкі.

Камісія павінна праверыць не менш за 20% з іх (9485 подпісаў). Колькі ўсё ж такі браць на праверку і якія менавіта аркушы, вырашае сама камісія.

Калі аказалася, што больш за 15% правераных подпісаў несапраўдныя, то бяруцца для праверкі яшчэ 15% (7 114 подпісаў).

Такім чынам, у Фрунзенскім раёне праверылі мінімум 16 599 подпісаў (20%+15%). І нібыта выявілася, што не менш за 2490 подпісаў з іх — несапраўдныя.

У такой сітуацыі на Бабарыку не залічваюць усе 47426 подпісаў Фрунзенскага раёна. З іх несапраўднымі лічацца толькі тыя 2490, згаданыя раней, а астатнія проста знікаюць у нікуды.

Калі «несапраўдных» подпісаў замнога, прэтэндэнта ў прэзідэнты павінны зняць з гонкі.

У артыкуле 68-1 Выбарчага кодэкса пазначана, што гэта адбываецца ў выпадку, калі ў агульным па краіне ў кандыдата знайшлі 15% несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў.

Ці могуць Віктару Бабарыку адмовіць у рэгістрацыі на падставе гэтага пункта? «Наша Ніва» спытала ў кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

«У Бабарыкі не дацягвае да 15%, як сказалі мне нашы супрацоўнікі. У яго доля несапраўдных подпісаў — 13%», — патлумачыла Ярмошына.

Калі б камісіі налічылі Бабарыку яшчэ 2% несапраўдных подпісаў, то яму б забаранілі ўдзельнічаць у выбарах.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць