Культура33

Перазагрузка. Da Vinci

Дзяніс Дудзінскі, Лявон Шырын і Вольга Рыжыкава пераспяваюць па-беларуску адзін з сваіх гітоў з альбому «Bum‑bum» — L’amore non esiste.

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел самая вядомая італьянскамоўная група Беларусі — Da Vinci.

Дзяніс Дудзінскі, Лявон Шырын і Вольга Рыжыкава маюць перасьпяваць адзін з сваіх гітоў з альбому «Bum‑bum» — L’amore non esiste.

«Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты — мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка», — кажуць музыкі.

Da Vinci паўстаў з дуэту Леанід Шырын і Дзяніс Дудзінскі тры гады таму. Да вядомага кампазытара і аранжыроўшчыка, што падыгрываў ня менш вядомаму радыё‑ і тэлевядучаму, далучылася яшчэ сьпявачка Дана (Вольга Рыжыкава, не з гурта «Імпэт»). Такім чынам сфармавалася пап‑рок трыё «Da Vinci», што вырашала сьпяваць выключна па‑італьянску. Згаладнелыя на якасную айчынную (небеларускамоўную) музыку FM‑cтанцыі адразу ж узяліся круціць творы гэтага гурту ня толькі ўноч, але і ўдзень, што толькі падмацавала музыкаў у слушнасьці абранага шляху. Ня дзіва, што песьні каманды з экзатычнай Беларусі зьявіліся і ў італьянскай FM‑прасторы.

Пазалетась гурт выдаў на кампаніі Vigma свой дэбютны дыск Bum‑Bum і працуе цяпер над другім альбомам. Для праекту «Тузін. Перазагрузка» музыкі абралі песьню «L’amore non esiste». Для іх гэта першы досьвед працы зь беларускім тэкстам, хоць адзін з аўтараў гэтай кампазыцыі Леанід Шырын прайшоў сапраўдную школу беларускага рок‑н‑ролу. Цягам сямі год (да 1995 году) ён быў гітарыстам, аўтарам музыкі і аранжыроўшчыкам песень гурта «Новае неба», а ў 1992 годзе нават даў адзін канцэрт у якасьці гітарыста ў складзе гурта «Мроя». Гэта потым ён ужо выступаў у складзе гурта Ірына Дарафеевай і пісаў песьні для Аляксандра Буйнова. «Мы з радасьцю адгукнуліся на такую прапанову, — кажа Леанід. — Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты — мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка».

Пераасэнсоўваць на беларускі лад L’amore non esiste узяўся паэт, сьпявак і перакладчык Алесь Камоцкі, які ў прыватнасьці пераклаў на беларускую народныя песьні Італіі (для праекту «Бывайце здаровы! Bella Ciao») і Японіі (для альбому З.Вайцюшкевіча «Месяц і сонца»).

Наступны ўдзельнік праекту будзе прадстаўлены 17 красавіка.

* * *

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі»

бяруць удзел 12 айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў,
якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і budzma.org

Тузін гітоў

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць