Свет44

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай

Кітай вывучае вайну ЗША супраць Ірана, каб атрымаць урокі для магчымых будучых канфліктаў, у тым ліку з Тайванем. Як піша Bloomberg, гэта дазваляе Пекіну адсочваць стратэгіі і вайсковыя магчымасці амерыканцаў, а таксама выкарыстоўваць сітуацыю, калі ЗША вымушаныя перакідаць рэсурсы з Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну на Блізкі Усход.

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: Sergei Bobylev / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Кітайскія ўлады пакуль не крытыкуюць ЗША адкрыта, але ўжо адсочваюць магчымасці. Напрыклад, уплывовы кітайскі каментатар Ху Сіцзінь адзначыў, што вайна паказала кітайцам абмежаваныя магчымасці амерыканскай арміі супраць Ірана, які ўжо быў аслаблены санкцыямі. Ён таксама заўважыў, што хоць некаторыя амерыканскія эліты яшчэ гавораць пра супрацьстаянне з Кітаем, але рэальныя магчымасці амерыканцаў дасягаць поспехаў у Тайваньскім праліве пад сумневам.

Такім чынам, вайна ў перспектыве можа прынесці перавагі ўжо другому суперніку ЗША пасля Расіі, якая атрымала выгаду ад росту коштаў на нафту і аслаблення санкцый.

Для Кітая таксама важна, што ЗША хутка выдаткоўваюць свае запасы боепрыпасаў. Амерыканскім войскам прыйшлося выкарыстоўваць дарагія ракеты-перахопнікі супраць іранскіх абстрэлаў, а недарагія беспілотнікі Shahed-136 прымусілі выдаткоўваць сістэмы абароны, прызначаныя для больш складанай зброі.

Каментары4

  • Жвір
    18.03.2026
    Кітай і Тайвань, як правінцыя Кітая, павінны ўз'яднацца.
  • Ян
    19.03.2026
    Жвір , прыкладна такой жа логікай кіруецца і крэмль. І гэтаму ё назва - імперскасць.
  • Даламіт
    19.03.2026
    Адзін просты чалавек, не аналітык і не прафесар паліталогіі ці таралогіі на гэтых старонках яшчэ ў пачатку гэтага "крывавага тэатра" ў артыкуле "Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб'ектаў на Блізкім Усходзе" ад 02.03.2026 года пра пераможцаў і прайграўшых у гэтай вайне казаў наступнае: - "Победитель №4 Китай. Государство с самой стабильной и миролюбивой внешней политикой и миллиардами кредитов для восстановления экономики разрушенной войной и миллионами рабочих рук для этой задачи." "Проигравшие Африка и Арабский мир. Китай окончательно захватывает эту часть планеты. Проигравшие все. Кроме Си, Пу и Тру и их сателлитов."
    прайшло 16 дзён і падобна ён меў рацыю.

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў. Пазіцыянаваў сябе лідарам апазіцыі12

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў. Пазіцыянаваў сябе лідарам апазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў. Пазіцыянаваў сябе лідарам апазіцыі12

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў. Пазіцыянаваў сябе лідарам апазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць