Навука і тэхналогіі

Навукоўцы заявілі аб знішчэнні каранавіруса кактэйлем з антыцелаў

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку заявілі аб стварэнні прэпарата, які можа дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам. Папярэднія вынікі даследаванняў яны апублікавалі ў часопісе Nature.

Прэпарат уяўляе сабой «кактэйль» з антыцелаў, здольных эфектыўна знішчаць вірус у крыві. Для іх атрымання даследчыкі праверылі 40 перахварэлых на COVID-19 пацыентаў і вылучылі 61 тып антыцелаў, здольных змагацца з вірусам. 19 з іх былі дастаткова магутнымі, каб знішчаць часціцы каранавіруса.

Эксперыменты на паддоследных хамяках паказалі, што адзін з гэтых відаў антыцелаў цалкам знішчае вірус у тканцы лёгкіх. Патэнцыйна, ін'екцыя гэтых антыцелаў можа замяніць вакцыну ад каранавіруса.

«Мы спецыяльна вылучылі вельмі моцныя антыцелы, якія можна масава вырабляць і затым уводзіць пацыентам. Мы мяркуем, што яны могуць быць выкарыстаны для прафілактыкі або лячэння каранавіруснай інфекцыі. Мы будзем вывучаць магчымасць прымянення іх для лячэння на ранніх стадыях развіцця захворвання, асабліва для тых, хто мае рызыку сур'ёзных ускладненняў, гэта людзі сталага веку, людзі, у якіх ёсць іншая цяжкая хвароба», — заявіў Дэвід Хо, кіраўнік даследавання.

Паводле яго слоў, прэпарат можа быць заменай вакцыны ад каранавіруса ў якасці метаду прафілактыкі захворвання.

Аналагічныя даследаванні па стварэнні сумесі антыцелаў таксама праводзяцца ва Універсітэце Таронта. Папярэднія вынікі даследавання канадскіх навукоўцаў публікаваліся яшчэ ў пачатку чэрвеня.

Паводле ацэнак Дэвіда Хо з Калумбійскага ўніверсітэта, выпрабаванні прэпарата на людзях будуць магчымыя ўжо ў кастрычніку. Кошт адной ін'екцыі можа складаць $50.

Даследаванні таго, як прымяненне антыцелаў, выдзеленых з крыві перахварэлых пацыентаў, можа дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам, пачаліся яшчэ зімой у Кітаі. Пры гэтым даследчыкі грунтаваліся на вопытах, якія праводзіліся ў рамках барацьбы з іншымі захворваннямі, такімі як атыповая пнеўманія. У рамках гэтых даследаванняў хворым пераліваецца плазма крыві ўжо выздаравелых людзей, у якой утрымліваюцца антыцелы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць