Меркаванні33

«Якая ж недарэчнасць, што мы, прыстойныя людзі, гаворым пра тое, у якім ізалятары лепей сядзець!»

Піша Кастусь Шыталь.

Сёння паехаў катацца на цягніках. Я час ад часу так раблю — а ў гэтыя дні, калі галава не хоча думаць ні пра што, акрамя як пра апошнія навіны, дык гэта найлепшы спосаб правесці дзень.

У Параф'янаве бяру квіток да Варапаева. Касірка выбівае квіток па-беларуску, хоць я адмыслова і не прашу пра гэта. За Крулеўшчынай «акно», дык цягнік з Маладзечна ідзе на Паставы. У цягніку сустракаю небараку, які хацеў даехаць у Полацк, а не ведаў, што цягнік туды не ідзе.

Чыгунка з Крулеўшчыны да Варапаева надта маляўнічая. Яна ўся ідзе паміж лесапасадак, а навокал прасторы, дзе многа ўзгоркаў, балотцаў, зараснікаў хмызнякоў. Сядзі каля акна і глядзі, як гэтую зеляніну ледзь-ледзь пачынае кранаць восень.

А чыгунка робіць шмат паваротаў то ўправа, то ўлева, спускаў, цягнік спыняецца на платформах каля малых вёсачак, каб высадзіць ці забраць аднаго-двух пасажыраў.

Варапаева — невялікая станцыя, але адначасова чыгуначны вузел. Адсюль адыходзіць лінія на Друю. Пры местачковых вуліцах стаяць драўляныя дамы часоў міжваеннай Польшчы.

Я кіруюся да ксяндза. Мясцовы пробашч Ежы Вільк учора стаў героем публікацый на польскіх і беларускіх сайтах. Нагода сумная — Леанід Гуляка забараніў яму служыць Імшу. На плябаніі многа багаслоўскіх кніг і футбольнай атрыбутыкі: ксёндз Ежы захапляецца футболам. На сцяне — абраз благаслаўлёнага Ежы Папялушкі. У сталовай бачу разгорнутую кнігу Евангелляў у перакладзе ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, перадваеннае выданне беларускай лацінкай.

П'ем каву, размаўляем. Парафіянка прывозіць на абед смажаных грыбоў. «Трэба маліцца. Веру, што малітва мае моц», — кажа ксёндз Ежы пра тую сітуацыю, у якую яго паставілі ўлады. На развітанне дае мне стос паштовак з выявай касцёла і тэкстам малітвы да святога Арханёла Міхала.

У Варапаеве на адным з участкаў сумленна падлічылі галасы — і там перамагла Святлана Ціханоўская. Гэты падлік галасоў — заслуга мясцовай актывісткі Ганны Федаронак. На жаль, не змог з ёй пабачыцца — як і многія мясцовыя жыхары, яна сёння ў балоце збірае журавіны. А Андрэй Новікаў, які жыве недалёка ад Варапаева і дапамагаў збіраць подпісы за Ціханоўскую, ад чэрвеня сядзіць на «Валадарцы».

У цягніку стэлефаноўваюся з сяброўкай Людай. Яе ўчора выпусцілі з Жодзіна (забралі пасля нядзельнага мітынгу), далі позву на 16 верасня. Расказвае пра турэмны побыт, кажа, што ахоўнікі ставіліся добра, што ўмовы неблагія. Мы абмяркоўваем турмы, суды, прысуды. Якая ж недарэчнасць, што мы, прыстойныя і адукаваныя людзі, гаворым пра тое, у якім ізалятары лепей сядзець!

З Варапаева еду да станцыі Падсвілле. Іду ў цэнтр мястэчка і вяртаюся назад. Са станцыі ў цэнтр ідзе вузкая і пабітая дарога, але туды і сюды сноўдаюць мясцовыя жыхары на легкавых машынах. Сярэдні ўзрост тых машын — гадоў дваццаць. Прычыны гэтага руху зразумелыя — дарога вядзе ў Галубіцкую пушчу. У лес можна паехаць ці проста на Сялюты і Германаўшчыну, ці на Кішы, а тады на Перадолы і Перавоз. Дык едуць людзі па баравікі, па брусніцы, па журавіны. На местачковай вуліцы вісіць шыльдачка «Ягады» — нейкі прадпрымальнік прымае іх і перапрадае гуртам.

Але ніякай вытворчасці па перапрацоўцы грыбоў або ягад у Падсвіллі няма. Хоць тут ёй самае месца. Але цяжка весці бізнэс у краіне вертыкальнай бюракратыі. Да банкруцтва дайшлі два падсвільскія заводы — ільнозавод і вінзавод. На месцы апошняга, праўда, нейкі бізнэсовец мае адкрыць цэх па перапрацоўцы рыбы. На аўтобусных прыпынках у радыусе некалькіх дзясяткаў кіламетраў развешаныя аб'явы аб прыёме на работу. Тое самае ў Варапаеве — там збанкрутавалі дрэваапрацоўчы камбінат і завод жалезабетонных вырабаў.

На сцяне закінутай крамы — зафарбаваны надпіс. Але лёгка зразумець, што напісана было «Саша 3%». На іншым плоце каля чыгункі — «Саша 3%, нас 97, он — вор». Яшчэ не замалявана, не даглядзелі ідэолагі.

Вярнуўшыся на станцыю, сустракаю там знаёмага чыгуначніка. «Ну што, паедзеш з намі да Крулі?» — пытаецца. Паехалі… Па дарозе размаўляем пра палітычную сітуацыю, пра тое, ці ёсць тут якая надзея і ці зможам мы лепей жыць. Я пераконваю, што надзея ёсць, толькі трэба старацца, бо ніхто ні свабоду, ні працу, ні лепшае жыццё не прынясе і не пакладзе перад табой.

У Крулеўшчыне чакаю чвэрць гадзіны. Прыходзіць дызель Полацк — Маладзечна. Памагаю нейкай старой кабеце паднесці з вакзала на платформу сумкі і падняць іх па высокіх прыступках у цягнік. Апошнім часам заўсёды так раблю — перад пасадкай гляджу, каму з пасажыраў трэба дапамагчы з цяжкімі сумкамі. Бо мне не цяжка, а чалавеку патрэбная дапамога, а мне прыемна, што мог дапамагчы. Жанчына едзе з дзвюма перасадкамі з Паставаў на Мінск — восем гадзін у дарозе. «Хацелася ж узяць і памідораў, і грыбоў». На развітанне даю ёй адну з паштовак з выявай варапаеўскага касцёла.

Пакуль я быў у дарозе, на станцыю ў Параф'янава прыцягнулі склад парожніх крытых вагонаў, якія пакуль што не патрэбныя чыгунцы. Згадаў, што яны прыгожа глядзяцца на фоне лесу. А потым згадаў, што ў падобных вагонах, чырвоных і крытых, пры Сталіне вывозілі нашых землякоў на Сібір… Які час, такія і асацыяцыі ўзнікаюць…

З вакзала дамоў іду завуголлямі — па шостым пуці каля вагонаў, дзе грузяць лес, міма качагаркі, па сцежцы каля людскіх сотак. На сотках — купкі людзей, пасля работы выбіраюць бульбу. А ў кватэры — прыемны пах вараных грыбоў: цётка вярнулася з лесу.

Каментары3

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць