Грамадства

Міколу Статкевіча адпусьцілі ў Менск на два тыдні

Кіраўніцтва Баранавіцкай спэцкамэндатуры дазволіла Міколу Статкевічу, які за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму адбывае пакараньне абмежаваньнем волі, гэтак званай «хіміі», з’ехаць у адпачынак у Менск. Статкевіч лічыць, што рашэньне ўладаў абумоўлена зьнешнепалітычнай сытуацыяй. Два тыдня палітык правядзе са сваёй сям’ёй у Менску. Любоў Лунёва цікавілася, чым Статкевіч плянуе заняцца ў адпачынку.

Кіраўніцтва Баранавіцкай спэцкамэндатуры дазволіла Міколу Статкевічу, які за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму адбывае пакараньне абмежаваньнем волі, гэтак званай «хіміі», з’ехаць у адпачынак у Менск. Статкевіч лічыць, што рашэньне ўладаў абумоўлена зьнешнепалітычнай сытуацыяй. Два тыдня палітык правядзе са сваёй сям’ёй у Менску. Любоў Лунёва цікавілася, чым Статкевіч плянуе заняцца ў адпачынку.

Мікола Статкевіч працуе на Баранавіцкім прадпрыемстве «Рэмбыттэхніка». Паводле працоўнага заканадаўства надышоў час чарговага адпачынку. Кіраўнік спэцкамэндатуры Васіль Гардзейка паведаміў апазыцыянэру, што яго могуць не адпусьціць у Менск. Ён патлумачыў, што рашэньне будзе прынята цягам тыдня. Толькі ўвечары 4 ліпеня Міколу Статкевічу дазволілі з’ехаць у Менск.

Нагадаем, Міколу Статкевіча ў часе выбарчай кампаніі, а таксама ў дні, калі праводзіліся вулічныя акцыі апазыцыі, ізалявалі ў інтэрнаце спэцкамэндатуры. 45 дзён палітык правёў у пакоі разам з супрацоўнікамі міліцыі, якія за ім назіралі. Апазыцыянэр заявіў, што ізаляцыя горш за рэжым пазбаўленьня волі, бо яго не выводзілі на шпацыр і не кармілі. Харчы Статкевічу штодня прыносіў бацька. Палітыка ні на дзень не адпускалі ў Менск.

Гэтым разам ён ужо не спадзяваўся, што паедзе ў адпачынак у Менск.

(Статкевіч:) «Я мяркую, што гэта можа быць зьвязана са зьнешняй палітыкай. З газавым супрацьстаяньнем з Масквой і з другога боку беларускія ўлады спрабуюць крыху залагодзіць Эўропу. Мяне не адпускалі, бо спачатку саміт у Менску, потым вайсковы парад… нечакана для мяне абвясьцілі, што адпускаюць на 15 дзён на адпачынак у Менск. Гэта пры тым, што за тыя адзінаццаць месяцаў, што я знаходжуся ў Баранавічах, у адрозьненьне ад іншых асуджаных я ніводнага разу ня быў у звычайным трохдзённым штомесячным адпачынку па месцы жыхарства».

Чым у Менску будзе займацца Мікола Статкевіч? Апазыцыянэр падзяліўся са «Свабодай» сваімі плянамі.

(Статкевіч:) «Ну, я думаю, што ў мяне будзе багата сустрэчаў. Найперш з таварышамі па «Народнай Грамадзе», з «Эўрапейскай кааліцыяй», з калегамі па стала дзеючай нарадзе кааліцыі дэмакратычных сілаў. Перш за ўсё гэта. Таксама я буду, як і ўвесь гэты год шмат чытаць і, безумоўна, адпачываць».

У часе адпачынку Мікола Статкевіч не мае права пакідаць межы гораду. У іншым выпадку ён будзе мець заўвагу за парушэньне правілаў унутранага распарадку і, як вынік, пазбаўлены магчымасьці раней выйсьці на волю.

Праз месяц адміністрацыя спэцкамэндатуры ў вёсцы Малое Сітна будзе вырашаць пытаньне, дзе будзе адпачываць Павал Севярынец. За ім надыдзе чарга Андрэя Клімава ў вёсцы Баршчоўка.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна12

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць