Свет

Пашынян патлумачыў, чаму далейшы супраціў быў немагчымы

«Я прыняў падобнае рашэнне пасля таго, калі, па сутнасці, армія пастаянна настойвала на неабходнасці падобнага кроку», — пра гэта ў жывым эфіры ў Facebook заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікола Пашынян, каментуючы апублікаваную заяву аб спыненні агню.

«Вы ўяўляеце, праўда ж, што армія кажа, што трэба спыніцца, таму што ў нас ёсць пэўныя праблемы, перспектыў вырашэння якіх не бачна або вычарпаны рэсурс для вырашэння гэтых праблем, ці мы адчуваем пэўныя праблемы ў выніку існавання гэтых праблем.

Напрыклад, мы сутыкнуліся з такімі дзіўнымі выпадкамі, калі трэба было перакінуць полк Узброеных Сіл у вайсковую частку з баявой мэтай, але жыхары гэтага населенага пункта закрываюць дзверы вайсковай часткі, машыны і не дазваляюць выехаць з вайсковай часткі.

У нас адбывалася каля дзясятка падобных выпадкаў, у выніку якіх у нас з'яўляецца праблема дастаўкі палка на перадавую. Вядома, у многіх выпадках прадпрымаліся вельмі жорсткія ўмяшанні, у некаторых выпадках падобнай магчымасці не было, таму што паліцэйскі кантынгент быў таксама камандзіраваны на перадавую. Гэта прывяло да вельмі сур'ёзных і цяжкіх наступстваў, якія мы бачылі і пра якія даведваліся на перадавой», — сказаў ён.

Па словах Пашыняна, наступнай праблемай стала пытанне сістэмы мабілізацыі.

«Ёсць дзейная армія, і пры неабходнасці праводзіцца мабілізацыя, якая называецца мабілізацыйным рэсурсам. Гэта людзі, якія прызываюцца ў войска з цывільнага жыцця, далучаюцца да ўзброеных сіл для выканання задач.

Досвед паказаў, што людзі, якія прыйшлі з цывільнага жыцця, на жаль, не вельмі гатовыя да паўнавартаснага ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Яны хутка страчваюць баяздольнасць, і з-за гэтага ўзнікаюць праблемы.

Я ў канцы раскажу, якія праблемы паўсталі з прычыны гэтага.

Тое ж самае датычыцца таксама да вызначанага пласту добраахвотнікаў, якія таксама прыбылі з цывільнага жыцця, аднак у нейкі момант у іх узнікаюць праблемы з баяздольнасцю. Гэта не значыць, што ва ўсіх, прыцягнутых у якасці мабілізацыйных рэсурсаў або добраахвотнікаў была такая ж сітуацыя.

У нас былі людзі, якія гераічна змагаліся, але ў цэлым у гэтай галіне мы бачылі праблемы і сутыкнуліся таксама з пэўнай праблемай дэзерцірства, якую, на жаль, ніяк не ўдалося вырашыць.

Калі ўвесь прыцягнуты рэсурс аказаўся безвыніковым, з прычыны гэтага ў нас паўстала праблема ў сувязі з тым, што добра ваюючыя салдаты аказаліся незаменнымі. Добра ваюючым людзям трэба ў нейкі момант даваць магчымасць для адпачынку, каб яны аднаўляліся і вярталіся ў строй. Але так як у выніку падзення мабілізацыйнага рэсурсу і баяздольнасці добраахвотнікаў, дэзерцірства ў нас з'явіліся праблемы, на перадавой былі людзі, якія заставаліся на працягу месяца, і было немагчыма знайсці ім замену.

Вось гэтыя важныя прычыны стварылі для нас дастаткова сур'ёзныя праблемы да той ступені, што, па сутнасці, наша армія, а таксама палітычнае кіраўніцтва Арцаха сфармулявалі вельмі выразную задачу, што неабходна неадкладна спыніць вайну, у адваротным выпадку наступствы будуць нашмат больш цяжкімі.

Гэта было вельмі цяжкае рашэнне, мы ведалі, што яно выкліча абурэнне, але мы аказаліся ў такой сітуацыі, што альтэрнатывы проста не існавала», — сказаў прэм'ер-міністр Арменіі.

«Было таксама такое пытанне, чаму, напрыклад, 27 верасня не было заключана перамір'е або рэжым спынення агню на тых жа ўмовах. Па адной простай прычыне: умовы спынення агню 27 верасня заставаліся тымі ж. То-бок калі мы прасілі аб перамір'і, гэта магло быць прынята толькі пры ўмове вяртання або здачы вядомых вам і нам сямі раёнаў. Мы не маглі пайсці на падобны крок, таму што верылі, што УС Арцаха, армянскі народ змогуць зрабіць так, каб была неабходная не наша зацікаўленасць у рэжыме спынення агню, а каб мы здолелі прымусіць пайсці на перамір'е, чаго, аднак, не адбылося.

Мы не маглі лічыць, што здача тэрыторый — гэта верны шлях дасягнення перамір'я. Натуральна, прагучыць пытанне адносна таго, чаму мы, тым не менш, вырашылі пайсці на такі крок.

Па вельмі простай прычыне: таму што, выслухаўшы даклады арміі, нам стала відавочна, што наступствы наступнага развіцця будуць нашмат больш цяжкімі, трэба спыніцца проста цяпер. Знайсці спосаб, прыняць умовы, хоць бы частка якіх непазбежна адбылася б у выпадку працягу ваенных дзеянняў. Такая праўда», — падкрэсліў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын1

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 21

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын1

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць