Грамадства

Сыгнал з Жэнэвы

Заява ўраду Швайцарыі аб далучэньні да санкцыяў Эўразьвязу супраць лідэраў беларускага рэжыму можа стаць ня толькі псыхалягічным, але і рэальным інструмэнтам узьдзеяньня. Піша Раман Якаўлеўскі.

Заява ўраду Швайцарыі аб далучэньні да санкцыяў Эўразьвязу супраць лідэраў беларускага рэжыму можа стаць ня толькі псыхалягічным, але і рэальным інструмэнтам узьдзеяньня. Піша Раман Якаўлеўскі.

Беларуская прапаганда спрабуе паказаць санкцыі Брусэлю і Вашынгтону неэфэктыўнымі і нават камічнымі. Прынамсі, гэтак успрынялі на Захадзе заяву Віктара Шэймана аб блякаваньні рахункаў прэзыдэнта і дзяржсакратара ЗША ў беларускіх банках. Своеасаблівы гумар генэрал-палкоўніка выглядаў па тэлебачаньні неяк ня сьмешна, у лепшым разе дэманструючы відавочнае неразуменьне сытуацыі. Ужо многім з служывага люду становіцца відавочна, што антылукашэнкаўскі фронт пашыраецца, і чарговы сыгнал для непакою, на гэты раз з Жэнэвы, ёсьць працявай гэтага працэсу.

Данядаўна ціхая Швайцарыя была вядомая сваім строгім нэўтралітэтам, які дазволіў ёй выжыць і захаваць сваю дзяржаўнасьць падчас другой сусьветнай вайны. Праўда, маленькую краіну, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, многія дзейныя асобы сусьветнай палітыкі выкарыстоўвалі ў сваіх карысьлівых мэтах шляхам правядзеньня таемных перамоваў на фоне казачнай швайцарскай прыроды. І з дапамогай яе магутнай грашовай сыстэмы.

Швайцарскія банкі да гэтай пары ўважаюць ледзь не за самыя надзейныя месцы разьмяшчэньня капіталаў рознага паходжаньня. З часу існаваньня Лігі Нацыяў Швайцарыя стала і месцам разьмяшчэньня прадстаўніцтваў многіх міжнародных арганізацыяў.

Калі сёньня прыходзяць весткі зь берагоў Жэнэўскага возера, датычныя Беларусі, то зазвычай яны датычаць абмеркаваньняў у структурах ААН і Міжнароднай арганізацыі працы ўсялякага кшталту парушэньняў афіцыйным Менскам міжнародных стандартаў, узятых на сябе забавязаньняў. А ў апошні час Швайцарыя адзначылася тым, што там зьявіліся беларускія чыноўнікі, залічаныя ў «чорны сьпіс» неўязных у краіны ЭЗ і ЗША. Ня так даўно ў жэнэўскіх офісах ААН засядалі міністар унутраных справаў генэрал-лейтэнант Уладзімер Навумаў і прафбос Леанід Козік. Як вядома, яны былі актыўна дейнымі асобамі на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах, вынікі якіх не прызналі краіны ЭЗ і ЗША. Трэба меркаваць, удзел у працы той ці іншай міжнароднай структуры не распаўсюджваецца на забарону выдачы нацыянальных візаў. Але наўрад ці змог забыцца пра свой швайцарскі досьвед усесаюзны «блазан» П.Барадзін. Пра гэта, трэба меркаваць, яшчэ памятаюць і некаторыя ягоныя беларускія калегі.

Менш вядомыя беларускім грамадзянам рэгулярныя адпачынкі на Жэнэўскім возеры кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава. Хаця, як і прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, ва ўзгаданым «чорным сьпісе» на чале з Лукашэнкам міністар замежных справаў ня значыцца. Аднак, паводле некаторых зьвестак, менавіта Сяргею Мартынаву было дадзена зьверху спэцзаданьне паспрабаваць падчас травеньскага адпачынку ўсімі сродкамі не дапусьціць ці хаця б мінімізаваць магчымыя наступствы далучэньня Швайцарыі да санкцыяў ЭЗ і ЗША. Не ўдалося.

У сувязі з рашэньнем ураду Швайцарскай Канфэдэрацыі аб санкцыях адносна афіцыйнага Менску назіральнікі зьвярнулі ўвагу і на іншую банкаўскую дзяржаву – Ізраіль. Ці магчымыя і зь ягонага боку аналягічныя дзеяньні адносна рэжыму Лукашэнкі? Бо ягоныя стратэгічныя хаўрусьнікі ЗША і ЭЗ вырашылі «замарозіць» фінансавую дапамогу ў некалькі сот мільёнаў эўра, што выдаткоўвалася палестынскаму ўраду «Хамас». Чаму б у адказ і Ізраілю не выказаць салідарнасьць з Захадам адносна беларускага рэжыму?

Дарэчы, Ізраіль улучаны ў праграму «новых суседзяў», ЭЗ і ягоныя сувязі з Брусэлем носяць асацыяваны характар.

Падаецца, салідарнасьць ізраільцян з ЭЗ і ЗША ў беларускім пытаньні адкрыта праяўляцца ня будзе. Тым ня менш, некаторыя назіральнікі не выключаюць магчымасьці супрацоўніцтва гэтай краіны з заходнімі спэцслужбамі ў пошуку банкаўскіх рахункаў адыёзных фігураў рэжыму. Асабліва калі іх трэба шукаць у арабскіх краінах.

За больш дэталёвай інфармацыяй пра жыцьцё Эўропы зьвяртайцеся да ўэб-бачынаў belarus-europe.info/ і belarus-europe.info.

Тэлепраграма «Акно ў Эўропу» трансьлюецца на канале RTV і праз кабэльнае тэлебачаньне штонядзелю а 17-й і з паўторам у панядзелак (а 5.00), аўторак (12.00), чацьвер (5.00) і суботу (2.00).

Штотыднёвая радыёпраграма «Акно ў Эўропу» трансьлюецца на Эўрапейскім Радыё для Беларусі на частотах АМ і FM, праз спадарожнік і ў Сеціве а 8-й раніцы (АМ: AM: 612 kHz, спадарожнік: 11013 Mhz, , FM: 103.4 а 5.40).

Гэтыя праграмы фінансуюцца Эўракамісіяй.

Каментары

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць