Грамадства

«Хаджу да яго штодня». Надзея Знак пра зняволенне свайго мужа Максіма Знака

Фота Надзеі Бужан

З асноўнага складу Каардынацыйнай рады 4 чалавекі працягваюць знаходзіцца за кратамі. Яшчэ 18 адбылі «суткі». Адвакат Максім Знак знаходзіцца за кратамі ўжо 112 дзён, піша Радыё Свабода.

Ад траўня 2020 году ён працаваў у выбарчым штабе Віктара Бабарыкі. Затым далучыўся да каманды аб’яднанага штабу. У жніўні ўвайшоў у прэзыдыюм Каардынацыйнай рады. Ягоная жонка Надзея расказала Свабодзе, як цяпер справы ў мужа.

«Трэба стварыць яму спэцыяльныя ўмовы, якіх нават рэцыдывістам і забойцам не даюць»

«Лісты да Максіма даходзяць са складанасьцямі, — гаворыць Надзея Знак. Гэта такая рэч сама ў сабе. Незразумела, чаму яны ходзяць дрэнна. Віншавальныя паштоўкі ў тым ліку. Мы з сынам свае паштоўкі дасылалі на пачатку сьнежня. Але яны яшчэ не ўручаныя. Максім нядрэнна сябе адчувае. Здаровы, бадзёры, наколькі гэта магчыма. Як ёсьць, усё добра. Перадачы робім, сустрэчы адбываюцца з адвакатам. Ня так дрэнна, як магло быць. Мабыць, мы ня ведаем яшчэ, як можа быць па-іншаму дрэнна».

Надзея, якая таксама працуе адвакаткай, прадстаўляе інтарэсы свайго мужа. Таму мае законную магчымасьць наведваць яго ў СІЗА. Яна гаворыць, што ад пачатку зьняволеньня Максіма хадзіла да мужа кожны дзень. Перашкодаў для сустрэч адміністрацыя ня чыніць. Звычайна яны працягваюцца 1-2 гадзіны.

«Умовы для спатканьня з адвакатам у Максіма асаблівыя, — гаворыць Надзея. — Вельмі нязручныя. Кабінэт з глухімі дзьвярыма і ніякай магчымасьцю паглядзець дакумэнты, нешта там напісаць і гэтак далей. Такіх кабінэтаў у СІЗА адзін ці два. Яны выдаюцца наўмысна для Максіма і яшчэ некалькіх арыштаваных. Мабыць, розум Максіма, ягоны падыход, цяга да праўды — гэта самае страшнае, што можа быць у сучаснай Беларусі. Таму трэба стварыць яму спэцыяльныя ўмовы, якіх нават рэцыдывістам і забойцам не даюць. Гэта асабістае ўказаньне кіраўніцтва гэтага месца».

«Камэра маленькая, у сутарэньні, высокая вільготнасьць»

18 верасьня на знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачаньня і ўтрыманьня пад вартай Максім абвясьціў галадоўку, зь якой выйшаў празь дзесяць дзён. Па словах жонкі Надзеі, цяпер у мужа праблемаў са здароўем няма.

«Пачуваецца Максім нядрэнна, — кажа Надзея. — Ведаю, што ў СІЗА нехта хварэе на каранавірус, але ў ягонай, як той казаў, «хаце» каранавірусу няма. Максім п’е вітаміны. Стараемся перадаваць нейкія харчовыя дабаўкі, каб падтрымліваць імунітэт. У камэры пяць вязьняў. Максім не расказваў дакладна, хто яны.

Камэра маленькая, у сутарэньні. Там высокая вельмі вільготнасьць, камэра дрэнная. І з гэтым нічога пакуль не атрымліваецца вырашыць».

21 сьнежня Генпракуратура заявіла, што ў дачыненьні Максіма Знака, Сьвятланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і іншых асобаў завялі крымінальную справу аб стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім. Першапачаткова Максіма Знака абвінавачвалі паводле артыкулу 361 (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).

На гэты момант, акрамя Максіма Знака, за кратамі знаходзяцца трое сяброў асноўнага складу Каардынацыйнай рады — Марыя Калесьнікава, Алана Гебрэмарыям і Ксенія Луцкіна. Апошнюю затрымалі ў справе «Прэс-клюбу». Яшчэ 18 сяброў КР пасьля выбараў 9 жніўня адбылі адміністрацыйны арышт. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць