Грамадства

«Мы, жанчына з ЗАГСа і канвойныя». Дзяўчына палітвязня распавяла, як прайшло вяселле ў СІЗА

Берасцейцы Раман і Ганна разам ужо чатыры гады. У кастрычніку 2020 года Раман нарэшце зрабіў дзяўчыне прапанову рукі і сэрца, але праз два дні па хлопца прыйшлі сілавікі. У выніку Раман і Ганна ўсё ж ажаніліся — у брэсцкім СІЗА №7.

«Раману 25 гадоў. Ён працаваў камплектоўшчыкам, гуляў у футбол — звычайнае жыццё.

Але ў жніўні пасля выбараў ён выходзіў на вуліцу. Што там адбылося, я дакладна не ведаю, бо мяне не было нават у горадзе. Пасля, калі вярнулася, убачыла ў Рамана на целе раны — сляды ад гумавых куляў. Але на той момант ён нікуды не звяртаўся, наколькі я ведаю, ані ў бальніцу, ані ў міліцыю, — расказвае Ганна. — 

18 кастрычніка Раман зрабіў мне прапанову выйсці за яго. Я адказала: «Так!»

А раніцай 20 кастрычніка, а палове на восьмую, па Рому прыйшлі, нібыта з Ленінскага РУУС. Сказалі, што затрымліваць не будуць, маўляў, нават пашпарт не трэба браць. Але праз тры гадзіны тэлефон Ромы стаў недасяжны.

Я пачала яго шукаць. Толькі праз 7 гадзін мяне набраў следчы, які сказаў, што Раман у іх, яго адправяць у ІЧУ на трое сутак, а пасля ці адпусцяць, ці перавядуць у СІЗА».

Рамана не адпусцілі. Ужо тры месяцы ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА».

Хлопца вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 КК). Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення.

«Вінавацяць, што нібыта ён кінуў у кагосьці ці кудысьці камень», — кажа Ганна.

Цікава, што менавіта дзяўчына вырашыла, што варта распісацца ў СІЗА. «Гэта была мая ідэя. Я хацела яго падтрымаць — сваякоў у Ромы няма, толькі мама, з якой не лепшыя стасункі па пэўных прычынах. Таму ў яго толькі я і сябры. І я сказала, што пастараюся, каб нас распісалі ў СІЗА. 

Для гэтага спачатку бярэш дазвол у следчага. Калі ён дазваляе, то ідзеш у ЗАГС, паказваеш гэтую паперу. Там адзін бланк запаўняеш сама, другі вязеш у СІЗА. Плаціш пошліну — і пасля «выязная рэгістрацыя» праз некалькі дзён.

У дзень шлюбу я заехала ў ЗАГС за работніцай, прыехалі ў СІЗА. Там у невялікім пакоі ўсё і адбылося. Жанчына зачытала свае цырыманіяльныя словы, мы з Ромам паставілі подпісы — і ўсё. Сведкаў не было. Прысутнічалі толькі мы, тая жанчына з ЗАГСа і двое канвойных. 

Нельга было зрабіць нават фота — тэлефон жа ў СІЗА не пранясеш. Таксама не дазволілі адзець Раману шлюбны пярсцёнак, нават хаця б на пару секунд.

Мы абняліся — і Рому ўвялі. Спаткання ніякага не далі».

Цяпер Ганна і Раман будуць чакаць суд. 

«Атрымліваецца, буду жонкай палітвязня. Хочацца спадзявацца на лепшае, але ж я бачу, што адбываецца навокал. Калі Раману дадуць тэрмін — ну што ж зробіш. Трэба будзе чакаць. 

Але я ні пра што не шкадую. 

Мая мама ўспрымае Рамана амаль як свайго сына. Таму і бацькі, і сябры падтрымалі маё рашэнне — супраць ніхто не быў і ніхто мяне не адгаворваў».

Павіншаваць Рамана можна даслаўшы ліст: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Гваздзёлка Раману.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў37

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

Трамп прымерыў залаты медаль Алімпіяды і адмовіўся яго вяртаць6

У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў37

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць