3 чэрвеня. 21.15. Дакументальны фільм «Чырвоны беларус». (Паўтор фільма ў пятніцу 5 чэрвеня а 20-й.)

У доме, збудаваным уласнымі рукамі непадалёк Мінску, ён расказвае, як Лукашэнка спрабаваў падкупіць яго 50 тысячамі даляраў, каб ён адмовіўся ад прыналежнасці да апазіцыйнай ПКБ на карысць пралукашэнкаўскай КПБ. Петрушэнка застаўся верны сваім ідэалам. Ён сцвярджае, што прэзідэнт Беларусі сказіў камуністычныя ідэалы сацыяльнай роўнасці, таму кіраўніка краіны трэба змяніць.

Мікалай Петрушэнка рэдагуе партыйную газету «Товарищ», дзе апісвае прыклады несправядлівага стаўлення да грамадзянаў з боку ўладаў. Ён перакананы, што ягоная дзейнасць патрэбная сумленным людзям, таму і працягвае займацца палітыкай, з якой яго «могуць вынесці толькі нагамі наперад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?