Грамадства

Асноўнае за 9 лютага: суд над журналісткамі, Азаронак на Акрэсціна, стратэгія Ціханоўскай

«Мы нічога не парушалі»: судзяць журналістак «Белсата», якія вялі стрым з плошчы Перамен

9 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна пачаўся разгляд справы журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай. 15 лістапада яны вялі стрым з «плошчы Перамен». Журналісткі знаходзіліся ў адной з кватэр, але гэта іх не выратавала. Сілавікі выламалі дзверы і затрымалі дзяўчат. 

Еўрасаюз разглядае 4 варыянты палітыкі да Беларусі: ад «пачакаем і пабачым» да замарозкі адносінаў

Напрыканцы мінулага года ў Мінску амбасадары 16 дзяржаў ЕС і кіраўнік прадстаўніцтва ЕС распрацавалі дакумент, у якім выкладаюцца 4 варыянты палітыкі адносна Беларусі.

Сцяпан Пуціла: Павел Латушка — наступны прэзідэнт Беларусі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка даў вялікае інтэрв’ю найбуйнейшаму блогеру Беларусі Сцяпану Пуцілу. Блогер анансаваў гэта відэа як «інтэрв’ю з наступным прэзідэнтам Беларусі».

Стаў вядомы поўны склад удзельнікаў канцэрта «Усебеларускага народнага сходу»

Пад акампанемент аркестра МУС РБ на сцэне Палаца спорту 11 лютага выступяць Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава (Aura), Уладзімір Громаў, Вікторыя Алешка, Жанэт, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, арт-група «Беларусы», сёстры Груздзевы ды многія іншыя, паведамляе Фонд музычнай салідарнасці.

Будуць ансамблі «Песняры», «Бяседа» і «Ровесник», хор «Пеўнікі» (Брэст), «Ві-за-ві» (Орша), «Белыя Росы» (Гродна), хор Цітовіча і хор Свята-Духава сабора.

Чакаюцца выступы балета Radiodance і нават цыркавой трупы.

Азаронак зрабіў на Акрэсціна фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Аказалася, што градуснік ляжаў на батарэі ФОТАФАКТ

«Чай з малінавым варэннем» заўважае дэталь з візіту тэлевядучага СТБ Рыгора Азаронка ў ізалятар на Акрэсціна. На адной з фатаграфій на батарэі ляжыць нешта, падобнае да градусніка. Следам ідзе фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Градуснік прылеплены скотчам.

Беларус стаў зоркай інтэрнэту, пасля таго як выпіхнуў з заносу аўтобус у Варшаве

Беларус, які стаў зоркай інтэрнэту, пасля таго як выпіхнуў з заносу аўтобус у Варшаве, выявіўся вельмі актыўным чалавекам.

«Мы пераацанілі рацыянальнасць Лукашэнкі». Ціханоўская выступіла са зваротам пра «стратэгію перамогі» ВІДЭА

Гэтая стратэгія аб'ядноўвае дзеянні ўсіх сіл, якія выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная6

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і11

«Спрабаваў вылавіць кепку». На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты

У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?7

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека141

У Беларусі ўвядуць адказнасць за гей-прапаганду. Штраф — да 800 рублёў5

Маскоўскае «Тарпеда», якое трэніруе беларускі спецыяліст, выключылі з Расійскай прэм’ер-лігі

У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед4

Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі4

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная6

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць