Калі цяпер яны правяраюць даходы і выдаткі канкрэтнага чалавека, то ў планах — браць пад увагу таксама даходы і выдаткі яго сваякоў, а таксама «ўзаемазалежных асоб», піша Tut.by.
На практыцы можа быць такая сітуацыя, што мінчук купіў кватэру або дарагі аўтамабіль, пасля чаго падатковая запатрабавала падаць дэкларацыю аб даходах і выдатках.
Чалавек мог указаць у дэкларацыі, што рабіў дарагія пакупкі за кошт пазыкі ў іншай фізасобы (з гэтай сумы яму трэба будзе выплаціць падаходны падатак у 13%), альбо за кошт пазыкі ў блізкіх сваякоў (плаціць падатак не трэба незалежна ад сумы). Такія магчымыя варыянты па-ранейшаму застаюцца.
Але падатковая будуць больш уважліва вывучаць даходы і выдаткі сваякоў.
Калі ўсё-такі знойдуць перавышэнне выдаткаў над даходамі, то прыйдзецца заплаціць падатак з усёй сумы схаванага ад падаткаабкладанага прыбытку.
Калі казаць груба, крыніца даходу сыходзіць на другі план, галоўнае — выплаціць падатак з перавышэння. А цяпер падаткавікі хочуць спрабаваць высветліць, адкуль даходы, і абкласці падаходным ўсю суму, якую схавалі ад падаткаабкладання. Гэта значыць прыйдзецца заплаціць вялікую суму падатку. У гэтай сітуацыі чалавеку будзе больш выгадна легалізаваць даходы і адразу заплаціць 13%.
Яшчэ адна навіна: калі чалавек, у якога запыталі дэкларацыю аб даходах і выдатках, з'яўляецца заснавальнікам якой-небудзь арганізацыі, то падатковая мае намер браць пад увагу таксама вынікі яе фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Калі гаворка ідзе пра індывідуальнага прадпрымальніка, то па ім падатковая таксама прапануе спаганяць падатак з перавышэння выдаткаў над даходамі, а з першапачаткова атрыманай выручкі. Прасцей кажучы, калі ў чалавека, які зарэгістраваны як ІП, выдаткі за запытаны перыяд перавысяць даходы, то яго папросяць заплаціць падатак з атрыманай выручкі.
У МПЗ удакладняюць, што нязначныя выплачаныя падаткі ад дзейнасці, пры гэтым адсутнасць зняцця наяўных грошай з рахунку, а толькі безнаяўнае расходаванне выручкі працяглы час з боку ІП і адначасовая купля маёмасці кажуць пра тое, што ІП можа хаваць даходы.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары