На 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы Марыі Калеснікавай Людмілы Казак, паведамляюць праваабаронцы.

Tut.by
Раней пазбавілі ліцэнзіі адваката Марыі Калеснікавай Аляксандра Пыльчанку, у дачыненні да двух іншых адвакатаў палітзняволенай Іллі Салея і Максіма Знака заведзеныя крымінальныя справы. Ілля Салей знаходзіцца пад хатнім арыштам, Максім Знак — у СІЗА.
Каментары