Свет

Пяскоў заявіў аб скажэнні слоў Лаўрова пра разрыў адносін з ЕС

Сэнс заяў кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова аб гатоўнасці да разрыву адносін з ЕС у выпадку новых санкцый быў скажоны, лічыць прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

ТАСС

На яго думку, «вялікая памылка» заключалася ў тым, што словы міністра падаваліся без кантэксту. «Сэнс якраз заключаецца ў тым, што мы не хочам гэтага, мы хочам развіваць адносіны з Еўрасаюзам, але калі Еўрасаюз пойдзе па гэтым шляху, то тады — так, мы будзем гатовыя», — сказаў Пяскоў.

Раней 12 лютага на YouTube-канале расійскага МЗС быў апублікаваны фрагмент інтэрв'ю Лаўрова Уладзіміру Салаўёву. У ім кіраўнік ведамства заявіў пра гатоўнасць Расіі да спынення адносін з ЕС.

На пытанне аб руху Масквы да разрыву адносін з Брусэлем Лаўроў адказаў: «Мы зыходзім з таго, што мы гатовыя. Калі мы яшчэ раз ўбачым, як мы ўжо адчулі не аднойчы, што ў нейкіх абласцях накладваюцца санкцыі, якія ствараюць рызыкі для нашай эканомікі, у тым ліку ў самых адчувальных сферах, — так».

Пры гэтым міністр прывёў вядомую прымаўку: «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны». Ён падкрэсліў, што Расія не жадае апынуцца адрэзанай ад усяго свету, але павінна быць да гэтага гатовая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць