Грамадства

Экс-камандзір батальёна «Данбас» заявіў, што не знаёмы з Аўтуховічам

Былы камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» пракаментаваў фільм АНТ «Траціл пратэсту», дзе яго вінавацяць у датычнасці да тэрактаў у Беларусі.

«Па матэрыялах крымінальнай справы пад нікам Ivaplast Kiev, абанента іракскага мабільнага аператара, знаходзіцца не хто іншы, як Сямён Сяменчанка. Гісторыя запомніць яго камандзірам дабравольніцкага батальёна «Данбас», які ваяваў на паўднёвым усходзе Украіны ў 2014 годзе», — сцвярджалі аўтары фільма. Нібыта Сяменчанка датычны да забеспячэння зброяй групы Мікалая Аўтуховіча.

У інтэрв'ю «Еўрарадыё» Сяменчанка паведаміў, што не быў знаёмы з Аўтуховічам.

«Я наогул яго раней не ведаў. Да Беларусі я стаўлюся добра, у мяне мама сама родам з горада Ліда. Вельмі люблю беларускае марозіва. Галоўнае для мяне, каб мы не псавалі адносіны з Беларуссю і каб тут рускія, якія вядуць супраць нас агрэсію, не пагражалі нам яшчэ і з таго флангу. Але з палітыкамі я не знаёмы», — сцвярджае ён.

Семенчанка нагадаў, што ў 2014 годзе расійскія СМІ абвінавацілі яго ў гандлі чалавечымі органамі. На тэлеканале была паказана нібыта яго перапіска з кіраўніком СБУ і нямецкім доктарам. Гаворка вялася аб гандлі органамі ўкраінскіх салдат.

«Нейкія скрыншоты, страшныя нейкія чалавеканенавісніцкія рэчы. І тут тое ж самае. Але так як я да гэтага стаўлюся з гумарам, я яшчэ раз хачу сказаць, што для мяне гэта было вяртаннем у рамантычны 14-ы.

Але адзінае, я так разумею, што людзям, якіх у гэтым абвінавачваюць у Беларусі, цяпер відавочна не салодка. Таму што пра суд я не чуў, але тым не менш чамусьці ўжо цяпер іх лічаць злачынцамі, якія наогул фэйкавы аўтобус нейкі хацелі падарваць. Нічога не зразумеў, акрамя таго, што чарговая прапаганда пайшла, на жаль», — кажа ён.

Сяменчанка не разумее, чаму з паказаных у фільме АНТ скрыншотаў павінна выходзіць, што ў перапісцы фігуруе менавіта ён.

«Тут у мяне чамусьці іракскі нумар. ( … ) Чаму гэта я, я так і не зразумеў. Калі б паказалі нейкія сведчанні людзей, хоць бы тых, якіх абвінавачваюць у гэтых так званых тэрарыстычных актах. Хоць я там тэракту наогул не ўбачыў. Там нібыта падпалы дамоў і машын, падчас якіх не загінуў ніводзін чалавек», — кажа ён.

«Вельмі дзіка, што на аснове нейкіх малюнкаў робіцца выснова аб датычнасці зусім старонняга чалавека да нейкіх момантаў. Здзіўлены я», — сказаў Сяменчанка.

Чытайце таксама: У эфіры АНТ паказалі 20-хвілінны фільм пра «банду Аўтуховіча». Пяць назіранняў

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць