Афіша

Кіно на выходныя

«Дыназаўр Мі-Шы: Гаспадар возера» (Mee-Shee: The Water Giant). Вялікабрытанія–Канада, 2005, каляровы, 90 хв. Жанр: дзіцячыя прыгоды, сямейнае кіно. Адзнака: 4 (з 10). Бацька ня слухае дзесяцігадовага Мака і замест таго, каб паехаць з сынам у Флорыду, адпраўляецца на канадзкае возера, дзе затанула каштоўнае абсталяваньне. Пакуль бацька працуе, хлопчык знаёміцца зь мясцовым дыназаўрам. Але кепскія авантурнікі-злачынцы палююць за дзіўнаю жывёлінай.

«Дыназаўр Мі-Шы: Гаспадар возера» (Mee-Shee: The Water Giant).

Вялікабрытанія–Канада, 2005, каляровы, 90 хв.

Жанр: дзіцячыя прыгоды, сямейнае кіно.

Адзнака: 4 (з 10).

Бацька ня слухае дзесяцігадовага Мака і замест таго, каб паехаць з сынам у Флорыду, адпраўляецца на канадзкае возера, дзе затанула каштоўнае абсталяваньне. Пакуль бацька працуе, хлопчык знаёміцца зь мясцовым дыназаўрам. Але кепскія авантурнікі-злачынцы палююць за дзіўнаю жывёлінай.

Нізкабюджэтнае і нетаропкае кіно зь сямейнымі праблемамі й прыгодамі.

Сярод актораў – Брус Грынўуд («Шальныя скачкі», «Я, робат»), але й ён ня ёсьць зоркай першай велічыні.

Канфлікты няпэўныя, і сцэнар далёка не дыямэнт, але кіно падкупае сваёй наіўнасьцю і замілавальнаю дабрынёй. Дыназаўры ўтульна-пацешныя, зь безабароннымі маржовымі пысамі, нягоднікі зусім ня страшныя, а дзіцячыя прыгоды хлопчыка і мясцовай індзейскай дзяўчынкі знаходзяць водгук дзіцячай аўдыторыі.

Сямейныя мітрэнгі завяршаюцца поўным паразуменьнем – і гэта датычыць ня толькі людзей, але й дыназаўраў.

Агульная радасьць па-над воднай прасторай сымбалізуе экалягічны мір – і людзкую згоду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў у Польшчы міжнародную абарону, але ездзіць на радзіму29

«Чакаем свае кватэры ўжо шосты год». Дольшчыкі мінскага ЖК Smart запісалі відэазварот да Лукашэнкі4

Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai5

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй19

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць