Улада

Вянок памяці: Аляксандр Міхальчук

У выніку трагічных абставінаў пайшоў з жыцьця вядомы журналіст Аляксандар Міхальчук. Яму было 54 гады.

На пачатку 1990‑х гадоў Аляксандар Міхальчук працаваў у Беларускім тэлеграфным агенцтве (БелТА), адкуль пайшоў у недзяржаўную журналістыку. Фактычна Аляксандар Міхальчук стаяў ля вытокаў лепшых незалежных выданьняў таго часу: «Белорусской деловой газеты» і «Белорусской газеты».

Палітоляг Аляксандар Фядута згадвае Аляксандра Міхальчука як лепшага рэдактара, зь якім яму даводзілася працаваць:

«Ішоў 1995 год. Ён працаваў намесьнікам рэдактара «БДГ», вёў блёк палітыкі, я быў аглядальнікам газэты.

Ён скарочваў тэксты знакамі, ніколі не скажаў аўтарскай думкі, а калі і што скарачаў, то ніхто ня меў да яго прэтэнзій. Гэта быў цуд, гэта было мастацтва».

Калі журналіст сышоў з «БДГ», то супрацоўнікі газэты пыталіся адзін у аднаго: а хто ў нас цяпер будзе Аляксандрам Міхальчуком? — згадвае Аляксандар Фядута.

Імя Аляксандра Міхальчука стала шырока вядома ў 1990‑я гады — бурлівы час, калі ў Вярхоўным Савеце спачатку 12‑га, а потым 13‑га скліканьня ішлі сапраўдныя дэбаты вакол праблем дэмакратызацыі, разьвіцьця рынкавай эканомікі, станаўленьня дзяржаўнасьці Беларусі. Дэпутаты згадваюць надзвычай дакладныя рэпартажы Міхальчука з парлямэнту і ягоны талент знаходзіць самую цікавую тэму.

Аляксандар Міхальчук скончыў Менскі інстытут замежных моваў, быў прафэсійным перакладчыкам. «Здаецца, ён і ў журналістыцы працягваў быць перакладчыкам: максымальна спрабаваў перадаць на старонках газэты тое, што адбывалася ў жыцьці», — згадвае былы калега Міхальчука Раман Якаўлеўскі. Палітычны аглядальнік Якаўлеўскі адзначае таксама грамадзянскую пазыцыю Аляксандра Міхальчука:

«Калі меркаваць па сёньняшняй кваліфікацыі, то яго, безумоўна, трэба было б залічыць у гэтак званыя «нячэсныя журналісты». Я маю на ўвазе, што ўжо 15 год у нас журналісты падзяляюцца на дзяржаўных — фактычна, прапагандыстаў — і недзяржаўных, якія сабраліся вакол Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён з гэтых.

Ня памятаю, каб ён калі здрадзіў сваім грамадзянскім прынцыпам, свайму сумленьню».

Аляксандар Міхальчук за дастаткова кароткі час пасьпеў папрацаваць у шэрагу недзяржаўных выданьняў, у тым ліку ў інтэрнэце. Былая калега Міхальчука па «БДГ» Сьвятлана Калінкіна адзначае адметныя рысы журналіста:

«Пры тым, што Міхальчук быў такім сьціплым чалавекам, які ня лез наперад, яму ўсё было цікава. І калі прааналізаваць, дзе ён пасьпеў папрацаваць, то акажацца, што гэта праекты, якія пачыналіся з нуля і былі абсалютна новымі для нашай краіны. Прыкладам, менавіта Саша быў першым рэдактарам сайту оpen.by. Гэта ягоная такая адметная рыса — цікаўнасьць да людзей і да падзей».

У апошні час Аляксандар Міхальчук працаваў над перакладамі, супрацоўнічаў з шэрагам замежных выданьняў.

Пахаваньне Аляксандра Міхальчука адбудзецца 12 чэрвеня на Каладзішчанскіх могілках.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў95

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў95

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць