23 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўдні пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер паўночны ўмераны. Максімальная тэмпература паветра днём складзе + 1..+6°С.
У Мінску днём пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра раніцай -5..-8°C, днём +2..+4°С, увечары 0..-2°C.
Каментары