Навука і тэхналогіі

Амерыканская кампанія стварыла прыладу, якая вылоўлівае каранавірус з паветра

Амерыканская кампанія Thermo Fisher Scientific са штата Масачусэтс, якая займаецца вытворчасцю лабараторнага абсталявання і матэрыялаў, распрацавала прыладу для адбору проб паветра, каб знаходзіць часціцы каранавіруса ў закрытых памяшканнях.

Фота The New York Times

Пробаадборнік паветра называецца AerosolSense. На гэтым тыдні прылада ўжо з’явілася ў продажы. Па памеры пробаадборнік крыху большы за тостар, таму яго зручна размяшчаць у офісах, бальніцах, школах і іншых установах, паведамляе The New York Times.

AerosolSense выкарыстоўваецца для выяўлення паветрана-кропельных патагенаў, у тым ліку каранавіруса. Прылада аўтаматычна бярэ пробы паветра з памяшкання і назапашвае іх у адмысловым картрыджы. Затым гэты картрыдж штодня адпраўляецца на лабараторны аналіз, што дапамагае выявіць сляды віруса ў памяшканні.

AerosolSense каштуе прыкладна $5 тысяч. Гэта не першы пробаадборнік паветра, бо за апошні год навукоўцы выкарыстоўвалі і іншыя мадэлі, каб выяўляць каранавірус у паветры. Аднак, на думку экспертаў, AerosolSense найбольш даступны і зручны.

Пробаадборнікі паветра ўжо шырока выкарыстоўваюцца для выяўлення ў паветры забруджвальных рэчываў. Аднак выхапіць вірусы з паветра значна складаней, бо вірусныя аэразолі вельмі маленькія. Таму пробаадборнікам неабходна ўцягваць больш паветра, каб захапіць часціцы віруса. Але нават у такім выпадку ёсць верагоднасць, што вірусныя часціцы могуць знаходзіцца на больш нізкіх узроўнях, што не выявіць пробаадборнік.

AerosolSense распрацаваны так, каб ён быў максімальна просты ў прымяненні. Прылада складаецца з калектарнай трубы, якая ўцягвае паветра і накіроўвае яго да зменнага картрыджа. Картрыдж падобны да невялікага шпрыца, унутры якога знаходзіцца пенападобнае рэчыва, што затрымлівае вірусныя часціцы.

Праз некалькі гадзін картрыдж вымаецца і адпраўляецца ў лабараторыю на анліз, дзе з дапамогай полімеразнай ланцуговай рэакцыі вызначаецца, ці прысутнічае ў паветры генетычны матэрыял каранавіруса.

Калі вірус прысутнічае ў паветры, то арганізацыі будуць ведаць, што неабходна прымаць меры па ўзмацненні бяспекі, сярод якіх узмоцненая вентыляцыя, адсочванне кантактаў і дэзынфекцыя памяшкання.

Больш за тое, пробаадборнік паветра дазволіць навукоўцам яшчэ больш дасканала даследаваць вірусныя аэразолі.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі16

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі16

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць