Інтэрнэт і СМІ

Рэдактара newgrodno.by аштрафавалі за рэпост з забароненага тэлеграм-канала

Суддзя Руслан Гурын 12 красавіка аштрафаваў рэдактара newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка) на 25 базавых велічынь (725 рублёў) за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сістэмны блок камп’ютара канфіскавалі. Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна, піша hrodna.life

hrodna.life

Ігару Рэмзіку 43 гады, ён не жанаты, малалетніх дзяцей няма, працуе індывідуальным прадпрымальнікам, за апошні год прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Ігар Рэмзік прызнаў віну часткова. У судзе ён сказаў, што размясціў спасылку на Telegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім, калі ён яшчэ такім не быў. Па яго словах, ён выдаліў усе спасылкі, якія знайшоў, але адну навіну ад 17 жніўня прапусціў. Рэдактар выкарыстаў спасылку менавіта на той канал, таму што на іншых рэсурсах патрэбнага відэа не было.

Навіна актуальная некалькі дзён, адзначыў Ігар. Апошнія прачытванне ў навіны было 21 жніўня, пасля чаго да студзеня, калі ў міліцыі пачалі праверку, яе ніхто не чытаў.

На YouTube-канале БЕЛТА таксама захавалася відэа з лагатыпам экстрэмісцкага канала, адзначыў Ігар. На яго думку, гэта даказвае тое, што тэхнічна адсачыць кожнае згадванне канала, прызнанага экстрэмісцкім, было немагчыма.

У працэсе ўдзельнічаў прадстаўнік Ленінскага РАУС Андрэй Пігульскі. Ён распавёў, што 21 студзеня падчас маніторынгу розных сайтаў у міліцыі выявілі на newgrodno.by спасылку, якая вяла на канал, прызнаны экстрэмізм. У міліцыі зарэгістравалі матэрыял праверкі, у Ігара дома правялі агляд, пасля чаго вынялі сістэмны блок. Падчас апытання Ігар віну не адмаўляў, распавёў прадстаўнік УУС.

На працу партала рашэнне суда не паўплывае, распавёў Ігар Hrodna.life. Рашэнне аб абскарджанні ён пакуль не прыняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць