Грамадства

За словы «пазыўны: «дрышч» пад фота міліцыянта далі два гады хатняй хіміі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд 30-гадоваму Дзмітрыю Чахуту. Яго прызналі вінаватым паводле 369 артыкула КК і асудзілі да двух гадоў хатняй хіміі. Таксама суд абавязаў спагнаць з абвінавачанага 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага, паведамляе spring96.org.

Дзмітрыя Чахуту прызналі вінаватым ў тым, што ён абразіў аднаго супрацоўніка органаў унутраных спраў. Дзмітрый размясціў у адным з тэлеграм-каналаў тэкст пад калажом: «Позывной дрыщ».

Эксперт Юлія Папко ў снежні 2020 года прызнала слова «дрыщ» ненарматыўным, «калі мы ацэньваем асобу», адзначыўшы, што праводзіла ацэнку з улікам арфаграфічнай памылкі: правільны варыянт напісання слова — «дрищ». Паводле экспертызы, у слове «дрыщ» маецца негатыўная ацэнка таго работніка.

Яе экспертызу пацвердзіў і прадстаўнік кіравання дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Клюеў.

Дзмітрый Чахута прызнаў віну. Ён дапусціў, што каментар мог абразіць, аднак адзначыў, што на той момант не разумеў, што пацярпелы з'яўляецца супрацоўнікам унутраных спраў. Ён не чытаў каментары да фотаздымка, а мог толькі меркаваць, што гэтая асоба магла быць супрацоўнікам АМАП, бо ў канале размяшчаліся іх звесткі. Дзмітрый Чахута адзначыў, што чалавек на фотаздымку быў худы, менавіта таму ён так і напісаў. Але ўспрымае каментар выключна жартоўным: ён адносіўся да ўсёй групы людзей, якіх размясцілі на калажы.

Абвінаваўца Арцём Цвяткоў сказаў, што фраза абразіла гонар і годнасць як канкрэтнага пацярпелага, так і супрацоўнікаў унутраных спраў у цэлым. На думку пракурора, «злачынства здзейснена па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці», і гэта абцяжваючая акалічнасць.

Пракурор прасіў пакараць абвінавачанага двума гадамі хатняй хіміі. У выніку суддзя агучыла такі прысуд: два гады хатняй хіміі і тысяча рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага.

У апошнім слове Чахута падкрэсліў, што ўсвядоміў свой учынак і просіць прабачэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну24

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць