Улады японскага горада на грошы для барацьбы з кавідам усталявалі статую кальмара
Гэта выклікала крытыку сярод насельніцтва.

Прыбярэжны японскі горад Нота атрымаў 7,32 мільёна даляраў ад нацыянальнага ўрада ў якасці дапамогі для барацьбы з наступствамі пандэміі, піша The Guardian.
Адзначаецца, што ўладам не абавязкова было траціць гэтыя грошы на барацьбу непасрэдна з каранавірусам. Таму мясцовы ўрад вырашыў дапамагчы эканоміцы рэгіёна шляхам прыцягнення турыстаў. Для гэтага была ўсталяваная 13-метровая статуя кальмара, якая абышлася ўладам у 230 тысяч даляраў.
Чыноўнікі заяўляюць, што гэта дапаможа стымуляваць развіццё турызму ў горадзе ў доўгатэрміновай перспектыве.
Аднак многія жыхары лічаць, што такую вялікую суму лепш было б патраціць на медыцынскіх работнікаў і догляд хворых.
-
Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?
-
Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі
-
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні
Каментары