Усяго патроху88

Родны кут у беларускім Паазер’і

Пяты год у Глыбоцкім раёне прымаюць гасцей у сваёй сядзібе Юры і Юлія Бука. Для беларускамоўных гасцей дзейнічае зніжка.

Пяты год у Глыбоцкім раёне прымаюць гасцей у сваёй сядзібе Юры і Юлія Бука. Для беларускамоўных наведнікаў дзейнічае зніжка.

Вёска Валодзькава, дзе месціцца сядзіба, знаходзіцца ў 12 кіламетрах ад Глыбокага, да Полацку адсюль каля 70 кіламетраў, а да сталіцы — усе 180. Але едуць сюды з усёй краіны. Большасць наведнікаў вабіць цішыня і спакой — побач лес, возера Акунёва.

А таксама зусім невысокія, як нават па беларускіх мерках, кошты — суткі пражывання ў лепшай з хатак, дзе ёсць санвузел, газавая пліта, лядоўня, посуд і тэлевізар, каштуе 15 тысяч рублёў з чалавека.
Гэты дамок змяшчае 4-5 чалавек. У дзвюх іншых хатках выгодаў пакуль няма. У адной з іх змяшчаецца 2-4 чалавека (цана — 10 тысяч за суткі), у другім можна прымаць вялікую кампанію да 15 чалавек (цана — па 7 тысяч з чалавека). У апошнім дамку людзі часцей спыняюцца па некалькі сем’яў на выходныя. Астатнія паслугі — за дадатковую аплату: трохразовае харчаванне — 15 тысяч, катанне на лодцы — 5, на кані (навучанне для навічкоў) — 5, лазня — 10-15 тысяч (у залежнасці ад колькасці жадаючых). Нецяжка падлічыць, што самы дарагі варыянт адпачынку ў «Родным куце» будзе каштаваць для аднаго чалавека каля 60 тысяч за суткі.

«Нашы госці кажуць, што такімі цэнамі мы толькі кліентаў палохаем — маўляў, што ж там за сервіс будзе за такія грошы?» — смяецца гаспадыня Юлія Людвігаўна. І тлумачыць: «Мы адмыслова трымаем невысокія цэны на паслугі, каб прывабіць больш людзей да сябе, прывучыць іх, што адпачываць можна і ў нашым краі».

Гаспадары сядзіба прапануюць і зніжкі: 20% для беларускамоўных гасцей, а таксама невялікія зніжкі для гасцей з дзецьмі, для вялікіх групаў.
Засяленне ў дамкі незнаёмых паміж сабой групаў, ці сем’яў без волі на тое гасцей не практыкуецца. Сядзіба дзейнічае круглы год.

Пачалося ўсё з таго, што Юлію Людвігаўну папрасілі размясціць у сябе мастакоў, якія пасярод зімы з’ехаліся на Глыбоччыну на пленэр.
Было гэта пяць гадоў таму, афіцыйна ж сядзіба працуе трэці год. «Некалі было так, што за сезон прыязджала ад сілы 20 чалавек, а цяпер, як дзень ніхто не прыедзе, то перажываю». Год таму ў Валодзькаве сустракалі світанак мясцовыя школьнікі. Для гаспадароў сядзібы гэта быў цікавы, але цяжкаваты вопыт. «Больш такога не практыкуем, бо дзеці — гэта вялікая адказнасць» — дзеліцца ўражаннем Юлія Бука. А вось дні народзінаў ды іншыя ўрачыстасці ў іх сталі адзначаць усё часцей, задумваюцца і пра вяселлі. «Ёсць у нас праблемы, шмат што трэба давесці да ладу, але галоўнае тое, што мы ўжо маем сталых кліентаў. І гэта пры адсутнасці належнай рэкламы» — гаворыць гаспадыня. Хутка на трасе Р45 з’явіцца рэкламны шчыт з указальнікам шляху да сядзібы.

«Мы заўсёды былі не такія, як усе, глядзелі на свет па-іншаму» — кажа Юлія Бука, якая жыве марай зарабляць з вёскі гадоў трыццаць. Увесь гэты час яна была ўпэўненая, што тая прырода, ціша і спакой, якія пануюць ў іхніх мясцінах, проста ідэальныя для адпачынку. «Цяжкасці ёсць, але ўсё ў нас будзе добра» — з аптымізмам зазначае гаспадыня сядзібы.

***

Замовіць дамок у «Родным куце» можна па тэлефонах:

8-02156-3-63-57

8-029-109-51-89

Каментары8

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць