Улада

Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне адкрыцця авіярэйсаў у Крым

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, піша БелТА.

Белавія

«Украіна закрыла для нас неба. У нас ёсць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, лёталі. Каб не абвастраць адносін, мы праз Украіну, хто на цягніку, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Цяпер закрылі неба. Я сказаў Пуціну: «Ты падумай, як нам трапіць у Крым. Не праз Польшчу ж мы паляцім: туды таксама не пускаюць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб адкрыцці авіярэйсаў у Крым. Адпаведнае даручэнне ўжо дадзена кампетэнтным ведамствам.

«Я думаю, тут не будзе праблем, — дадаў Лукашэнка. — Закрылі неба — ну што ж, ёсць і больш адкрытыя дзяржавы, праз якія мы заўсёды можам трапіць у Крым».

Адказваючы пытанні журналістаў, Лукашэнка ўдакладніў:

«А што тычыцца Крыма, вы заўважце: я сказаў, што мы прапрацуем гэтае пытанне. Але мы не можам забараніць ляцець у Крым праз Украіну. Гэта ж не мы ініцыятары. Я задаў пытанне Парашэнку (яшчэ ён быў прэзідэнтам): «А як мне цяпер патрапіць у Крым? — «Не пытанне. Я цябе прашу: толькі праз Украіну». Я кажу: «Зразумеў». Сёння я б хацеў задаць пытанне Зяленскаму: а пры жаданні паляцець у Крым — мне як сёння? Толькі праз Расію.

Таму я тут абсалютна вольны і не перажываю. Яны зладзілі гэтую каніцель, гэтую камбінацыю на ўзроўні правакацыі. Таму, напэўна, з мяне ўжо нічога не возьмеш, як і з усіх астатніх беларусаў».

Раней гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што адна з умоў для выканання рэйсаў на паўвостраў — «палітычнае прызнанне Крыма як часткі Расіі». «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — заявіў ён.

Беларускія самалёты і цягнікі ўжо некалькі гадоў не лётаюць і не ездзяць у Крым.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам2

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве сёння ноччу ўзарвалі паліцэйскіх, якія катавалі ўкраінскіх палонных — крыніцы17

Церцель: Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы38

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам2

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць