Каравянкова — Пратасевічу на прэс-канферэнцыі МЗС: Проста трымайцеся, проста перажывіце гэта
Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова звярнулася да Пратасевіча.
Падчас прэс-канферэнцыі МЗС Раман Пратасевіч спытаўся ў прысутных журналістаў, ці вераць яны яму.
«Раман, я вам шчыра спачуваю. Вам шчыра спачуваюць многія вашы калегі ў Беларусі. Я магу ўявіць, што з вамі маглі зрабіць. І ніводнаму вашаму слову я не веру. Проста трымайцеся, проста перажывіце гэта», — сказала Пратасевічу Таццяна Каравянкова.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары