Грамадства

Лукашэнка пра выкананне «Магутнага Божа» 3 ліпеня: Глядзіце, нарвяцеся

2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».

«Цяпер вы бачыце: яны хочуць павярнуць гісторыю назад, рэабілітаваць сваіх дзядоў і прадзедаў і завяршыць імі пачатую справу. Таму выйшлі разбураць суверэнную дзяржаву. Гэта неймаверна: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасці яны рушылі пад сцягамі фашысцкіх наймітаў-паліцаяў. І апошні час нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты аб тым, што ў касцёлах хочуць памаліцца [г.зн. 3 ліпеня] пад «Магутны Божа». Глядзіце, нарвяцеся», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Верш «Магутны Божа» быў напісаны Наталляй Арсенневай у Мінску ў 1943 годзе. У 1947-м быў пакладзены на музыку Міколам Равенскім. Традыцыйна выконваўся ў храмах у канцы багаслужбы. Ëн набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года.

На прапанову ад уладаў правесці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі каталіцкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі тады адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама курыя заахвочвае напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа», «у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць