Грамадства

«Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?» У Бабруйску вынеслі прысуд 19-гадоваму Глебу Лук’янцову, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі

Паводле абвінавачвання, Глеб Лук'янцоў 8 чэрвеня 2021 пакінуў у тэлеграм-чаце «Каратели Беларуси» абразлівы каментар пад публікацыяй супольнай выявы Лукашэнкі і Пуціна і тэкстам да яго: «Самая мілая пара Усходняй Еўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?», паведамляюць праваабаронцы.

Глеб віну прызнаў цалкам. Растлумачыў, што не меў мэты абразіць Лукашэнку, а проста напісаў каментар. Аднак разумеў, што сваімі дзеяннямі падрывае аўтарытэт і дзяржавы, і яе кіраўніка. Каментар абвінавачваны пакінуў на эмоцыях «з-за прадастаўлення крэдыту Беларусі».

Дзяржабвінаваўца прасіла вывучаць матэрыялы справы ў закрытым рэжыме, суд адхіліў такое хадайніцтва. Тады пракурорка Ірына Хадневіч прасіла «дзеля этыкі не зачытваць пакінуты каментар услых».

У спрэчках бакоў пракурорка звярнула ўвагу суда, што абвінавачаны ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а ў наступным — пакінуў каментар у адрас кіраўніка дзяржавы, які носіць яго негатыўную ацэнку. Ірына Хадневіч запэўнівала, што выпраўленне Глеба можа быць дасягнута толькі пры прызначэнні яму пакарання, звязанага са строгай ізаляцыяй ад грамадства, і прасіла пазбавіць хлопца свабоды тэрмінам на адзін год.

Аднак суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі пастанавіў прызнаць Глеба вінаватым і прызначыць яму 1,5 года «хатняй хіміі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію21

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць