Вайна33

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне

Расія напала на Украіну чатыры гады і амаль паўтары месяцы таму, 24 лютага 2022 года.

Вынікі ўдару па Краматорску. Фота: Jose Colon/Anadolu via Getty Image

Сёння 1500‑ы дзень вайны, што пачалася чатыры гады таму — 24 лютага 2022 года.

Вайна тры месяцы, як апярэдзіла па колькасці дзён Вялікую Айчынную вайну, што цягнулася 1418 дзён (з 22 чэрвеня 1941 года па 9 мая 1945 года) і набліжаецца па колькасці дзён да Першай сусветнай, што цягнулася 1567 дзён (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Другая сусветная цягнулася шэсць год і адзін дзень (1 верасня 1939 — 2 верасня 1945) — 2192 дні. 

Сёння Расія абстраляла Херсон.

Каля 08:30 расійскі беспілотнік ударыў па маршрутцы ў Дняпроўскім раёне. Папярэдне, пацярпелі пяць чалавек».

«У бальніцу даставілі дзяўчыну 19 гадоў, трох жанчын 68, 50 і 43 гадоў і трох мужчын 71, 63 і 51 года. Ва ўсіх пацярпелых — выбуховыя і закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, шматлікія асколачныя параненні рук, ног, тулава», — адзначыў кіраўнік гарадской адміністрацыі Яраслаў Шанько.

Яшчэ пазней ён удакладніў, што 51‑гадовы вадзіцель аўтобуса ў цяжкім стане.

«Мужчына атрымаў шматлікія параненні брушной поласці і ног. Медыкі змагаюцца за яго жыццё. Астатнія 6 пацярпелых — у стане сярэдняй цяжкасці», — паведаміў Шанько.

Каментары3

  • Спадар
    03.04.2026
    Жадаю тоолькі перамогі украінскаму народу! Слава Украіне!
  • 3 дні
    03.04.2026
    1500 дзён, гэта колькі разоў па 3 дні на Кіеў ?
  • Sad But True
    03.04.2026
    "Вялікую Айчынную вайну" - лёгка вывезьці журналіста з СССР, складана вывезьці СССР з журналіста

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць