Грамадства

Муж і жонка перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў» — іх арыштавалі на 56 сутак кожнага

Муж і жонка перасылалі ў прыватных паведамленнях адно адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў» — агулам іх арыштавалі на 56 сутак кожнага, а сёння зноў не выпусцілі з «сутак», паведамляюць праваабароцы.

У ліпені міліцыянты затрымалі сям’ю Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву. На іх склалі па тры пратаколы па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Агулам іх асудзілі на 41 суткі кожнага. 25 жніўня яны выйшлі на волю пасля арышту: Анастасія — у Баранавічах, Сяргей — з ІЧУ на Акрэсціна. Калі яны вярнуліся дадому, то там іх чакалі міліцыянты, якія папрасілі наступнай раніцай прыйсці ў РУУС і «падпісаць дакументы». Муж і жонка пайшлі ў міліцыю, але там іх чакалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП, па якіх іх зноў асудзілі на 15 сутак кожнага.

Сёння Анастасія і Сяргей павінны былі выйсці на волю, але гэтага не адбылося. Праваабаронцам стала вядома, што на іх склалі новыя пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за паведамленні-рэпосты адно адному. Па папярэдняй інфармацыі, суд над Сяргеем ужо адбыўся, а Анастасію будуць судзіць у панядзелак. Верагодна, мужчыну зноў арыштавалі, бо на волю ён так і не выйшаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць