Генпракуратура завяла крымінальную справу да польскіх службовых асоб аб прапагандзе вайны
Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу ў дачыненні да польскіх службовых асоб па артыкуле аб прапагандзе вайны, паведаміў генпракурор Андрэй Швед.

«Прававы аналіз сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы ў сувязі з неаднаразовымі спробамі бежанцаў трапіць у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі на тэрыторыю Польшчы для іх следавання транзітам у Федэратыўную Рэспубліку Германія, паказаў наступнае. Да цяперашняга часу службовымі асобамі Рэспублікі Польшча груба парушаюцца патрабаванні міжнароднага права, які вызначае асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы ўцекачоў, а таксама грамадзян Беларусі. Робяцца спробы і парушаецца недатыкальнасць дзяржаўнай мяжы нашай краіны. Здзяйсняюцца іншыя шматлікія супрацьпраўныя дзеянні супраць чалавецтва», — сказаў Андрэй Швед.
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары