Літаратура

«Грукае дно віроў сваіх абаронцам…» — новыя вершы Кудасавай, Хадановіча, Змітра Крэса

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. 

Наста Кудасава. «Не спяшай, прашу цябе, спыніся…»

не спяшай, прашу цябе, спыніся,

дай мне выткаць гэтае радно…

тут на мяккіх лапах ходзяць рысі,

дыхаючы восені віном,

тут рудыя дрэвы цешаць вецер,

хутаецца ў шэрань лістапад

сонца нараджае на дасвецці

плямкі незлічоных зайчанят…

ні глыбіняў не хачу, ні высяў —

мне б вось тут пажыць яшчэ хоць раз!

не спяшай, прашу цябе, спыніся,

час…

Андрэй Хадановіч. «Грукае дно віроў сваіх абаронцам…»

Грукае дно віроў сваіх абаронцам.

Тэлефануе вырай у гнёзды свае.

Мур змагаецца з мостам за месца пад сонцам.

Д’ябал паверыў у Бога — і ўсіх дастае.

Дрэнная сувязь на крэсах пекла і раю.

«Мама, усё ў парадку, праца цячэ,

грошы, ваду і вослікаў адбіраю —

нафіг ім там, а тут — паслужаць яшчэ».

Ліпа цвіла першы год на райскім гародзе.

Пятая кропка Еўропы шукала прыгод.

«Пройдзе — не пройдзе», — варожыць захад на Фройдзе.

Фрода схаваўся ў апошні тралейбус на ўсход.

«Всё пройдёт», — як русіца ў школе казала.

Бой блокпаста з карнавалам скончыцца нічыёй.

«Мама, я ў масцы», — званю дадому з вакзала.

«Мама, я ў касцы», — памежнік звоніць сваёй.




Зміцер Крэс. «Хвароба — сон. І сон — хвароба…»

Слухняны непраглядзі сын.

Здалець дарогу да парога

Ужо замнога ў веку тым.

Нудзіцца ў зайздрасці расліннай,

Удаць за вучня німфалід…

О Лазару! З якіх жа сілаў

Камень твой цяжкі адваліць.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць