Здарэнні

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён

У выніку ён трапіў у бальніцу.

Фота: Медыцына Мінска

У мінскую бальніцу 12‑гадовы падлетак трапіў пры незвычайных абставінах. Пагаршэнне яго стану бацькі звязвалі з ужываннем мяса на драўлянай шпажцы. Але з таго моманту прайшло ўжо восем сутак. Увесь гэты час сімптомы паступова ўзмацняліся. Падрабязнасцямі падзяліўся тэлеграм-канал «Медыцына Мінска».

Дзіця даставілі ў 3‑ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу Мінска. Да гэтага моманту яно адмаўлялася ад ежы і вады, было моцна аслабленае і адчувала моцны боль у роце і гартані.

Таксама ў падлетка дыягнаставалі парушэнне глытання, пры якім ускладняецца праходжанне ежы і вадкасці ў страўнік. Колькасць вады і электралітаў у арганізме знізілася ніжэй за норму, што парушае абмен рэчываў і працу ўнутраных органаў.

Падчас абследавання ў горле знайшлі іншароднае цела. Сітуацыю ўскладнялі моцны ацёк і запаленне навакольных тканак.

З-за размяшчэння абломка шпажкі і таго, што з моманту траўмы прайшло ўжо шмат часу, выдаленне давялося праводзіць ва ўмовах аперацыйнай пад агульнай анестэзіяй. Дапамогу падлетку аказвала мультыдысцыплінарная брыгада. У выніку з гартані дасталі фрагмент драўлянай шпажкі.

Фота: Медыцына Мінска

Першыя суткі падлетак правёў у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, пазней яго перавялі ў профільнае отарыналарынгалагічнае аддзяленне. Праз некаторы час дзіця выпісалі дадому ў здавальняючым стане.

Медыкі нагадваюць, што пры нетыповым працяканні фарынгіту ў дзяцей важна не выключаць верагоднасць таго, што дзіця магло праглынуць іншароднае цела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА4

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ45

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА4

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць