Грамадства

83-гадовы Мечыслаў Грыб перамог каранавірус. Лічыць, што памаглі яму прышчэпка і фізкультура

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб правёў два тыдні ў бальніцы з каранавірусам, але здолеў перамагчы хваробу. Што яму дало на гэта сілы, ён расказаў Радыё Свабода.

Грыб кажа, што не ведае, дзе мог падчапіць вірус. У свае 83 гады ён вядзе актыўны лад жыцця, у кватэры не сядзіць.

«У мяне спачатку былі не дужа выразныя сімптомы: насмарк, кашаль. Думаў, усялякае бывае. Калі тэмпературы не было, то не хваляваўся. Калі паднялася да 38, то сын адвёз у бальніцу. Я дзён пяць так дома праседзеў з хваробай, зацягнуў. Каб раней звярнуўся па дапамогу, то быў бы меншы працэнт паражэння лёгкіх».

У бальніцы Мечыславу Грыбу паставілі дыягназ «кавідная двухбаковая пнеўманія». Было пашкоджана каля 50% абодвух лёгкіх.

«Я ляжаў у бальніцы № 10 у Чыжоўцы. Дактары нармальна працуюць, ходзяць, як касманаўты, усе захутаныя ў сваіх камбінезонах. Дастаецца ім няслаба, бегаюць і бегаюць. Ні з кім асабліва не паразмаўляеш у «чырвонай зоне», дактары ў масках. А ў людзей, што былі разам са мной, такі стан, што яны на прагулку не ходзяць і не размаўляюць, а ўвесь час ляжаць на жываце».

Спадар Мечыслаў вакцынаваўся расійскім «Спутнікам» яшчэ ўвесну, а ў лістападзе прайшоў рэвакцынацыю.

«Думаю, мне гэта дапамагло. Са мной ляжалі розныя людзі: і прышчэпленыя, і непрышчэпленыя. Але большасць усё ж тых, хто вакцыну сабе не калоў».

Як кажа палітык, ён ужо ў такім веку, што асабліва не хваляваўся наконт хваробы.

«Я не перажываў, я ўжо ні пра што не хвалююся. Я пражыў жыццё, пра гэта добра ведаю. Зразумела, што дзеці хваляваліся. А мне што, перажывай не перажывай — гэта нічога ня зменіць.

Я ўвесь час быў у прытомнасці. Самым складаным у хваробе была тэмпература, яна падымалася да 39. У такія моманты было вельмі кепска, і адчуваў, што ўжо ўсё да лямпачкі. Галава станавілася такая цяжкая, як качан, і нічога не цяміла. Калі збівалі трошкі тэмпературу, то рабілася лягчэй».

Спадар Грыб мяркуе, што справіцца з хваробай яму дапамаглі не толькі старанні дактароў і вакцынацыя, але і працяглыя заняткі фізкультурай.

«Адназначна спорт дапамог. І цяпер вярнуўся да заняткаў, раблю ў кватэры практыкаванні, у асноўным на дыханне. Без ежы чалавек можа пражыць, без вады таксама некаторы час, а без паветра не можа ніяк і ніколькі».

Экс-спікер парламента кажа, што на сёння адчувае сябе няблага. «Кісларод штодня мераю, ён каля 96—97 — гэта нармальна. Пакуль што таблеткі прымаю, лекі, але найгоршае ўжо перажыў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі1

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць