Свет

«Вашынгтон пост» паведаміла аб сцягванні 70% «сіл уварвання» Расіі да межаў Украіны

Паводле звестак крыніц выдання, за два тыдні Расія павялічыла колькасць войскаў на мяжы з Украінай з 60 да 83 батальённых груп, што складае каля 70% ад неабходных сіл для ўварвання

Фота: Мінабароны Украіны

Расія сцягнула да межаў Украіны каля 70% сіл і сродкаў, неабходных для буйнамаштабнага ўварвання. Пра гэта паведамляе газета The Washington Post, спасылаючыся на «шматлікія крыніцы» з ліку афіцыйных асоб і супрацоўнікаў амерыканскай разведкі.

Па даных крыніц выдання, «для магчымага нападу Расіяй падрыхтавана 83 батальённыя тактычныя групы колькасцю каля 750 ваеннаслужачых у кожнай». У артыкуле сцвярджаецца, што гэта каля 70% ад неабходнага для ўварвання колькасці вайскоўцаў. Пры гэтым два тыдні таму, па інфармацыі WP, было зафіксавана прысутнасць 60 такіх груп.

З аналагічнымі звесткамі сёння выйшлі матэрыялы ў Reuters і The New York Times. Паводле ацэнак крыніц выданняў, пры патэнцыйным уварванні страты сярод мірнага насельніцтва могуць вар'іравацца ад 25 тыс. да 50 тыс., сярод расійскіх вайскоўцаў — ад 3 тыс. да 10 тыс., а страты ўкраінскіх вайскоўцаў могуць скласці ад 5 тыс. да 25 тыс.чалавек. Акрамя гэтага, колькасць уцекачоў у выніку канфлікту можа скласці да 5 млн чалавек, піша РБК.

Суразмоўцы Reuters адзначаюць, што да 15 лютага глеба на Украіне прамерзне настолькі, што расійскія механізаваныя злучэнні ў складзе арміі атрымаюць магчымасць бесперашкодна перасоўвацца па бездарожжы. Такія ўмовы, паводле іх звестак, працягнуцца да канца сакавіка.

Як сцвярджае WP, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў павялічыць колькасць расійскіх войскаў ля межаў з Украінай пасля асабістай сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па звестках газеты, у двух лідараў — шматлікія прэтэнзіі да «міжнароднага парадку, узначаленаму ЗША». Пры гэтым дасведчаныя афіцыйныя асобы ў ЗША паведамілі выданню, што Кітай вельмі турбуе сітуацыя з нагоды нестабільнасці ва Украіне, паколькі можа «паставіць Пекін у няёмкае становішча».

Чытайце таксама: 

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай

ЗША папярэдзілі Беларусь пра «рашучы і хуткі адказ», калі Украіну атакуюць з нашай тэрыторыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць