Здарэнні

У Маладзечне мужчына збіў двух чалавек — і атрымаў тры месяцы арышту

Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня раніцай на АЗС на вуліцы Міра. 

Мужчына мае непагашаную судзімасць за злоснае хуліганства, не жанаты, не працуе. На запраўцы спачатку нанёс рукой удар па галаве аднаму прыяцелю, затым ударыў другога, зламаўшы яму каронку пярэдняга зуба верхняй сківіцы, паведамляе «Маладзечанская газета».

У судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. Аднак ён сцвярджаў, што напярэдадні піў толькі піва і п'яным сябе не адчуваў. 

Пацярпелы, якому зламалі зуб, заявіў кампенсацыю маральнай шкоды ў 1 000 рублёў, а таксама аб спагнанні 2 760 рублёў за кошт кампенсацыі матэрыяльнай шкоды.

Суд задаволіў маральны іск на 1 000 рублёў. 

Чыстасардэчнае раскаянне абвінавачанага змякчыла яго адказнасць, паведамляе выданне. Справа разглядалася па другой частцы артыкула 339 КК «Хуліганства, здзейсненае паўторна», што караецца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

У выніку хулігану далі тры месяцы арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць