Свет

У Арменіі пратэстуюць супраць словаў Лукашэнкі другі дзень. Прайшла яшчэ і акцыя пратэсту каля беларускай амбасады

9 лютага акцыю пратэсту перад беларускай амбасадай у Ерэване зладзіла партыя Нацыянальна-дэмакратычны полюс, якая стаіць на антырасійскіх і празаходніх пазіцыях. Таксама супраць словаў Лукашэнкі выказаліся некаторыя дэпутаты парламента, піша Белсат.

Пратэст каля беларускай амбасады ў Ерэване. Фота: AZGAYNAKAN / Telegram

«Дыктатар Беларусі прадаў краіну і сваю асобу Расіі, каб крыху падоўжыць уласнае кіраванне, і стаў прэс-сакратаром Пуціна. Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Лукашэнка назваў Арменію нікому не патрэбнай (чытай: нікчэмнай) краінай», — гаворыцца ў паведамленні прыхільнікаў арганізацыі.

Раскрытыкавалі Лукашэнку і дэпутаты розных фракцый армянскага парламента. 

Так, прадстаўнік кіроўнай фракцыі «Грамадзянская дамова» Вагаршак Акап’ян заявіў, што «падобныя словы непрымальныя і недарэчныя для прэзідэнта краіны, а такія фармулёўкі заганныя».

«Кіраўнік нашай краіны-партнёра не мае права выказваць падобныя думкі ў дачыненні іншай краіны-партнёра. Жадаю нагадаць, каму патрэбная была Арменія падчас апошніх падзеяў у Казахстане. Я ўпэўнены, што спадар Лукашэнка лепш за ўсіх ведае, каму патрэбная Арменія», — сказаў ён.

Ягоны калега Авік Агазар’ян заявіў, што «такія людзі, як Лукашэнка і Маргарыта Сіманьян, сваёй дзейнасцю аказваюць мядзведжую паслугу расейскаму ўраду і расійскай дзяржаве. Перш чым рабіць такія заявы, лепш бы Лукашэнка паглядзеў, што робіцца ў мінскім аэрапорце, які больш падобны да свінарніка».

Пратэст каля беларускай амбасады ў Ерэване. Фота: AZGAYNAKAN / Telegram

А іншы дэпутат Рустам Бакаян сказаў:

«А каму патрэбны Лукашэнка? Гэтае рытарычнае пытанне, думаю, беларускі народ яму задаў, і тыя працэсы, якія адбыліся ў краіне, былі дакладнай ацэнкай ягонага мінулага тэрміну кіравання, таго, у якім стане ён утрымліваў краіну, і якім стаў вынік».

У сваю чаргу в. а. спікера парламента Арменіі Акоп Аршак’ян заявіў, што краіна не абмяркоўвае далучэння да «Саюзнай дзяржавы».

Канфлікт узнік з-за таго, што ў нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка сказаў: «Арменіі дзявацца няма куды. Вы кажаце, камусьці патрэбныя? Яны ўжо ўбачылі. Азербайджан выбіваецца з гэтай кагорты, мы там шмат памылак нарабілі. Гэта асобная размова. І там, проста, Турцыя вельмі моцна падтрымлівае Азербайджан. Праз Турцыю ідуць шляхі, газ, нафта…»

Пасля гэтага МЗС Арменіі заявіла, што своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай і «прызначана выключна для ўнутрыпалітычнага парадку дня». А пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк выклікаўся ў МЗС на размову.

Чытайце таксама:

Пасла Беларусі ў Арменіі выклікалі ў мясцовы МЗС з-за выказвання Лукашэнкі

Ерэван: Своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць