Свет

Суркоў: Сучасная Расія за мір, аднак яна не можа знаходзіцца ў межах, устаноўленых ў 1918 годзе

«Калі параўнаць сучасную карту еўрапейскай часткі Расіі з картай, зацверджанай Брэсцкім мірам, то бачна, што заходняя мяжа цяперашняй Расіі амаль супадае з зацверджанай пасля германскага ультыматуму ў 1918 годзе. Пра гэта ў калонцы для «Актуальных каментарыеў» напісаў былы памочнік прэзідэнта Расіі і ідэолаг пуцінізму Уладзіслаў Суркоў. На яго думку, у межах такога «пахабнага» міру Расіі «цесна, сумна і няёмка».

Суркоў нагадаў, што ў лютым 1918 года адбылося пасяджэнне ЦК партыі бальшавікоў, на якім было зацверджанае рашэнне аб заключэнні міру з Германіяй. Гэты дагавор атрымаў у прэсе назву «пахабнага».

Згодна з Брэсцкім мірам, мяжа Расіі па беларускіх землях праходзіла па лініі Сянно — Орша — Магілёў — Быхаў — Гомель

«І сапраўды, мір атрымаўся проста абразлівы. Па яго ўмовах Расія адмаўлялася ад велізарных тэрыторый Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны, што раней належалі Расіі. Заходняя мяжа адкацілася далёка на ўсход, засунуўшы краіну ў межы дапятроўскіх, можна нават сказаць, дараманаўскіх часоў. Пахабней няма куды», — піша Суркоў.

Былы памочнік прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што дагавор быў адменены не Расіяй, а яе саюзнікамі ў тым жа 1918 годзе. Пасля гэтага былі вернутыя страчаныя землі.

«Але геапалітычныя працэсы марудныя, іх вынікі не адразу праступаюць з-пад нагрувашчванняў ашаламляльных падзей. Распад Расіі, які пачаўся ў 17—18 гадах мінулага стагоддзя і як быццам спынены камуністычнай дзяржавай коштам каласальных ахвяр, насамрэч не спыніўся», — напісаў Суркоў.

Па яго словах, праз шмат гадоў Расія вярнулася да межаў «пахабнага міру», не прайграўшы вайны і не захварэўшы на рэвалюцыю.

«Нейкай смешнай перабудовы, нейкай каламутнай галоснасці хапіла, каб савецкая імперыя распаўзлася па швах. Значыць, фатальная слабасць была ўбудаваная ў сістэму», — робіць ён выснову.

Але на гэтым не спыняецца.

«І што далей? — піша Суркоў. — Дакладна — не цішыня. Наперадзе шмат геапалітыкі. Практычнай і прыкладной. І нават, магчыма, кантактнай», — гэтая «кантактная» геапалітыка нагадвае тэрмін «кантактная барацьба».

«Як жа інакш, калі цесна і сумна, і няёмка… і немагчыма заставацца Расіі ў межах пахабнага міру. Мы за мір. Зразумела. Але не за пахабны. За правільны»,

— піша Суркоў. 

«Барацьба за землі», згодна з Сурковым, — гэта не архаіка, гэта проста ад ляноты. 

«Кантроль прасторы — аснова выжывання. Цяпер часта чуваць, што гэта архаічнае ўяўленне аб палітыцы. Што барацьбу за землі, моры і нябёсы больш весці не варта, таму што… незразумела, зрэшты, чаму. Хутчэй за ўсё, таму што лянота і страшна», — піша ён. 

Артыкул Уладзіслава Суркова з'явіўся на фоне ваенных прыгатаванняў Расіі на межах Украіны. 

Дзярждума Расіі прагаласавала за зварот да Пуціна з просьбай аб прызнанні «ДНР» і «ЛНР»

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях13

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы33

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях13

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць