Грамадства

Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю пачынаецца сёння. Сам рэферэндум пройдзе ў нядзелю, 27 лютага.

На тэрыторыі Беларусі створана 5510 участкаў для галасавання. У Брэсцкай вобласці — 883, Віцебскай — 714, Гомельскай — 977, Гродзенскай — 608, Мінскай — 929, Магілёўскай — 707, у Мінску — 692. 217 участкаў — у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах ды інш., 12 — у вайсковых частках.

Участкі для галасавання падчас датэрміновага галасавання будуць адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. А 27 лютага з 08:00 да 20:00.

На рэферэндум вынесенае адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Людзям прапануецца адказаць, адпаведна, «за» ці «супраць». 

На датэрміновым галасаванні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паводле афіцыйных лічбаў, прагаласавалі 42% выбаршчыкаў, прычым у Гомельскай вобласці — 53 працэнты, а ў Мінску — 33,4.

І гэта пры тым, што ў асноўны дзень галасавання, 9 жніўня 2020 года, на многіх участках былі велізарныя чэргі, а там-сям нават не хапіла бюлетэняў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года «датэрмінова прагаласавалі» 36 працэнтаў.

Гэта лічбы, у якія мала хто верыць, хоць, безумоўна, ёсць людзі, хто датэрмінова галасуе свядома, або вымушаны гэта рабіць пад ціскам.

Назіральнікі лічаць датэрміновае галасаванне сродкам фальсіфікацый і магчымасцю некантраляванага ўкіду бюлетэняў.

Чытайце таксама:

Навошта адваротны бок бюлетэняў на рэферэндуме зрабілі каляровым? Нечаканае тлумачэнне ад члена камісіі

«Намякалі: каб абяліць рэпутацыю, нядрэнна было б схадзіць на датэрміновае галасаванне». Студэнтаў масава выклікаюць «на размову»

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць