Спорт

Лукашэнка раскрытыкаваў удзел беларускіх спартсменаў у Зімовай Алімпіядзе і становішча ў хакеі

Наколькі націснулі на Беларусь, настолькі і павінны атрымаць у адказ, заявіў Аляксандр Лукашэнкана на нарадзе па выніках удзелу беларускіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях і перспектывах развіцця зімовых відаў спорту ў краіне, піша БелТА.

«Падрыхтоўка і ўдзел нашых спартсменаў у рознага роду спаборніцтвах у апошнія гады праходзілі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску на ўвесь беларускі спорт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, спартыўныя арганізацыі, спартсменаў, трэнераў», — пачаў дакладваць міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Але Лукашэнка запярэчыў: «Сяргей Міхайлавіч, на любое дзеянне ёсць такое ж процідзеянне. Не трэба казаць, на каго хто цісне. Ціснуць, і ціснуць на ўсіх. Гэта не прычына. А спартсмены і вайскоўцы на тое і існуюць: як націснуў, так і атрымаў (у адказ)».

Сяргей Кавальчук адказаў, што беларускі спорт устойліва вытрымаў удары, спартсмены і трэнеры стараліся, наколькі гэта было магчыма. «Але, на жаль, не ўсе былі гатовыя да гэтага ўздзеяння», — дадаў ён.

«Вы зноў за сваё: ціснулі, перадавалі, гатовыя, не гатовыя. Скажыце, лыжныя гонкі — хто на вас так націснуў, што вы практычна ні ў адным відзе не ўдзельнічалі? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўжо не кажу пра медалі. На Расію не менш ціснулі, асабліва на лыжнікаў. І вынік? Вам і не снілася так. Вы ніколі ў жыцці такога ўзроўню не дасягнеце. Яны заваявалі больш за ўсіх медалёў. Вось вам і ціск! А вы?»

Таксама Лукашэнка раскрытыкаваў вынікі ў айчынным хакеі. Хакейная зборная не здолела прабіцца на Алімпіяду.

«Што тычыцца хакея, што тут казаць, вы бачыце — гэта ганьба! Было тры каткі крытыя, цяпер іх 44. Што змянілася? Вы сталі наогул жудасна гуляць у хакей! Нацыянальныя віды спорту — футбол і хакей», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка заўважыў, што памятае ўсе папярэднія абяцанні, аднак прагрэсу няма. Напрыклад, у чарговы раз заяўляецца, што беларуская каманда ў КХЛ выйшла ў плэй-оф [мінскае «Дынама» выйшла ў плэй-оф, але прайграла ў першым раўндзе серыю з лікам 0:4]. «У наступным годзе вы зноў выйдзеце ў плэй-оф. Так мы туды ўклалі мільёны. Дзе рух?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў правесці маштабную рэвізію беларускага спорту.

«Ты там будзеш як галоўны кантралёр і будзеш адказваць за спорт. У цябе велізарныя паўнамоцтвы і правы», - заявіў ён Дзмітрыю Баскаву, адзначыўшы, што ўскладае на таго асаблівыя паўнамоцтвы. «Збярэцеся, калі вы хочаце працаваць, прарэвізіруйце ўсё, не толькі ў зімовых відах спорту, і павыкідвайце гультаёў. Разабрацца. Я Алімпіяды чакаць не буду».

Выступленне беларускай каманды на Алімпіядзе ў Пекіне Лукашэнка назваў нікчэмным.

На Алімпіядзе-2022 беларусы заваявалі два медалі: срэбра ў біятлоне Антона Смольскага і срэбра ў фрыстайле Ганны Гуськовай

«Мы чатыры гады правалілі. Вы з'елі дзяржаўныя грошы проста так. Выснова адна: так больш быць не можна. Задачы я вам паставіў. Дзяржаве патрэбны вынік».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць