Свет

Новыя санкцыі Еўрасаюза ўключаць сталь, прадметы раскошы, рэактыўнае паліва… Але не нафту і газ

Еўрапейскі саюз працуе над новым пакетам санкцый супраць Расіі. Верагодна, гэтым разам ён абмяжуе лізінг самалётаў, а таксама імпарт і экспарт такіх прадуктаў, як рэактыўнае паліва, вырабы са сталі і прадметы раскошы, паведамілі каналу CNBC дзве крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркавання. Аднак блок застаецца падзеленым адносна таго, ці распаўсюджваць гэтыя санкцыі на імпарт энерганосьбітаў нягледзячы на тое, што ўсё больш з'яўляецца доказаў ваенных злачынстваў, учыненых расійскімі войскамі ва Украіне. 

Цяпер блок працуе над пятым пакетам санкцый супраць Расіі, які, як чакаецца, будзе ўхвалены ўжо на гэтым тыдні. Двое чыноўнікаў ЕС, якія захацелі застацца ананімнымі, паведамілі CNBC, што прапанова па наступным пакеце санкцый уключае лізінг самалётаў, сталёвыя вырабы, прадметы раскошы і рэактыўнае паліва.

Абедзве крыніцы дадалі, што пакет усё яшчэ працягвае фармавацца і можа змяніцца, паколькі перамовы працягнуцца ў найбліжэйшыя дні, напярэдадні важнай сустрэчы паслоў ЕС у сераду.

Адзін з чыноўнікаў дадаў, што «відавочна, многіх складнікаў не хапае», маючы на ўвазе адсутнасць захадаў у дачыненні да расійскага энергетычнага сектара.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што ЕС павінен дамовіцца аб абмежаванні расійскай нафты і вугалю пасля зверстваў, якія рабіліся ў Бучы. Польшча яшчэ ў мінулым месяцы абвясціла, што спыніць імпарт расейскага вугалю. Але ёсць і група краін ЕС, якія ўсё яшчэ супраць ухвалення любых энергетычных санкцый.

«Мы хочам быць менш залежнымі ад імпарту расійскіх энерганосьбітаў у Еўрапейскі Саюз, і Германія падтрымае далейшыя санкцыі супраць Расіі», — заявіў міністр фінансаў краіны Крысціян Лінднер у інтэрв'ю CNBC у Люксембургу ў панядзелак.

«Мы павінны больш ціснуць на Пуціна, і мы павінны ізаляваць Расію. Мы павінны скараціць усе эканамічныя стасункі з Расіяй, але на гэты момант няма магчымасці скараціць пастаўкі газу», — дадаў ён. 

Адказваючы на пытанне, ці павінен на дадзены момант, як прапанаваў Макрон, ЕС прасоўвацца наперад з санкцыямі на нафту і газ, Лінднэр сказаў: «Ад мяне — ніякіх спекуляцый».

Ягоны аўстрыйскі калега таксама быў супраць увядзення забароны на расійскі газ. 

«Аўстрыя не выступае за новыя санкцыі ў дачыненні да газу. Мы вельмі моцна залежым ад расійскага газу, і я думаю, што ўсе санкцыі, якія ўдарылі па нас больш, чым па рускіх, не былі б карыснымі для нас. Вось чаму мы супраць санкцый у дачыненні да нафты і газу», — заявіў федэральны міністр фінансаў Аўстрыі Магнус Брунер у інтэрв'ю CNBC.

Паводле ацэнак Еўрапейскага статыстычнага ўпраўлення, Аўстрыя імпартавала амаль 59% свайго прыроднага газу з Расіі на працягу 2020 года. Балгарыя, Чэхія, Латвія і Венгрыя імпартавалі яшчэ большую долю прыроднага газу з Расіі ў тым жа годзе, па дадзеных Еўрастата.

Раней у панядзелак прадстаўнік Еўракамісіі заявіў, што працэс падрыхтоўкі новых санкцый з'яўляецца «канфідэнцыйным». «Мы ніколі не каментуем бягучыя працэсы», — дадаў прэс-сакратар.

Любыя новыя санкцыі патрабуюць аднадушнай згоды членаў Еўразвяза.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць