Свет

Расійскія вайскоўцы месяц гаспадарылі ў Чарнобылі, і гэта можа мець для іх кепскія наступствы

Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння заявіла, што расійскія вайскоўцы скралі 133 радыеактыўныя рэчывы з даследчых лабараторый у Чарнобылі. А ўкраінскі «Энергаатам» спрагназаваў, што расійскіх салдат, якія капалі акопы і спрабавалі будаваць фартыфікацыйныя збудаванні ў Рудым лесе каля Чарнобыля, чакае прамянёвая хвароба.

Установа сцвярджае:

«Нават невялікая частка гэтых рэчываў смяротна небяспечная пры непрафесійным і некантраляваным абыходжанні з імі».

Сумарная актыўнасць скрадзеных рэчываў складае 7 мільёнаў бекерэляў. Гэта можна параўнаць з 700 кг радыеактыўных адходаў з бэта і гама выпраменьваннем.

«У выпадку нашэння такога сувеніра з сабой на працягу двух тыдняў гарантавана ўзнікаюць радыяцыйныя апёкі і пачынаецца прамянёвая хвароба ды незваротныя працэсы ў арганізме», — каментуе агенцтва

А ўкраінскі «Энергаатам» заявіў, што расійскіх салдат, якія капалі акопы і спрабавалі будаваць фартыфікацыйныя збудаванні ў Рудым лесе каля Чарнобыля, таксама можа чакаць прамянёвая хвароба.

Кіраўнік «Энергаатома» Пятро Коцін разам са спецыялістамі замерылі там узровень радыяцыі. Гама-фон у месцах вымярэння складаў 3,2—4 мікразіверт у гадзіну, што ў 10—15 разоў перавышае норму.

«Адзін з паказчыкаў, які фарміруе ўнутранае апрамяненне, якое чалавек можа атрымаць з паверхні глебы (бэта-забруджвання), у месцах вымярэння складаў па 90 Sr, што ў 160 разоў больш за норму», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

«Энергаатам» таксама паведаміў, што на глыбіні 40—80 см на гэтым участку лесу закапаныя фрагменты ядзернага паліва, апрамененай графітавай кладкі. Яны могуць быць крыніцай альфа-выпраменьвання — пры траплянні ў арганізм такія фрагменты ў дзясяткі разоў больш небяспечныя, чым уплыў гама— і бэта-выпраменьвання.

Траншэі, якія капалі расійскія вайскоўцы, заходзяць і глыбей гэтых 40-80 см. Таму ўсіх расійскіх вайскоўцаў, якія больш за месяц знаходзіліся ў Рудым лесе, чакае прамянёвая хвароба рознай ступені цяжкасці, перакананыя прадстаўнікі «Энергаатама».

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць